Арбацка-Пакроўская лінія
Арбацка-Пакроўская лінія | |
---|---|
Маскоўскі мэтрапалітэн | |
Пачатак працы | 13 сакавіка 1938 |
Даўжыня, км | 45,1 |
Колькасьць станцыяў | 22 |
Вагонаў у складзе | 8 |
Завантажаныя станцыі | Шчоўкаўская |
Наземныя часткі | Міцінскі мэтрамост ды станцыі «Мякініна», «Кунцаўская», «Ізмайлаўская» |
Электрадэпо | ЦЧ-3 «Ізмайлава», ЦЧ-9 «Філі», ад 2013 году электрадэпо «Міціна» |
Арба́цка-Пакроўская лінія (па-расейску: Арба́тско-Покро́вская ли́ния) — трэцяя (храналягічна — другая) і найдаўжэйшая лінія Маскоўскага мэтрапалітэну. Праходзіць з усходу на паўночны захад праз цэнтар гораду: станцыя «Плошча Рэвалюцыі» ёсьць адной з найбліжэйшых да Чырвонае плошчы й Крамлю. На схемах лінія пазначаецца сінім або цёмна-сінім колерамі.
Станцыя «Мякініна» ёсьць першай і на сёньняшні дзень адзінай станцыяй, цалкам разьмешчанай у Маскоўскае вобласьці (з 2012 году станцыя «Новакасіно» Калінінскае лініі толькі часткова разьмешчаная ў горадзе Рэўтаў).
Пасьля пабудовы ў 2009-м дзялянкі «Страгіно» — «Міціна» Арбацка-Пакроўская лінія стала найдаўжэйшай. Да гэтага такі тытул носіла Серпухоўска-Ціміразеўская, чыя працягласьць на сёньня саступае Арбацка-Пакроўскай каля 4 км.
Сярэднесуткавы пасажырапаток лініі ў 2012 годзе склаў 733 тыс. чалавек[1].
Гісторыя
рэдагавацьГісторыя будаўніцтва
рэдагавацьДатай зьяўленьня лініі належыць, бадай што, лічыць 13 сакавіка 1938, калі новая дзялянка «Плошча Рэвалюцыі» — «Курская» была падлучаная да дзялянкі першае чаргі мэтро «Вуліца Камінтэрну» (цяпер «Аляксандраўскі сад») — «Кіеўская».
З мэтай паскарэньня будаўніцтва заплянаваныя станцыі «Хмяльніцкая» («Ільінскія вароты») й «Пакроўскія вароты» не былі пабудаваныя, пад іх былі толькі пакінутыя зачыны (просталінейныя дзялянкі тунэляў на адлегласьці шырыні плятформы адзін ад аднаго). Цікава, што гэтыя станцыі так і не пабудаваныя да гэтых часін і іх пабудова таксама не плянуецца.
Лінія была працягнута на ўсход у 1944-м да станцыі «Ізмайлаўская» (цяпер «Партызанская»). Таксама для паскарэньня пабудовы гэтай чаргі заплянаваныя ў першапачатковым праекце станцыі «Гарохоўская вуліца», «Плошча Баўмана», «Бакунінская вуліца» й «Міронаўская вуліца» былі выключаныя цалкам, без зачынаў.
Пасьля таго, як у тунэль «Арбацкая» — «Смаленская» ў 1941 годзе трапіла бомба, стала відавочнай неабароненнасьць гэтай дзялянкі мэтро, які носіў стратэгічны характар. Было прынятае рашэньне аб замене гэтае дзялянкі новай, глыбокай. Таму ў 1953-м была пабудаваная новая дзялянка Арбацка-Пакроўской лініі «Плошча Рэвалюцыі» — «Кіеўская», які цалкам дубляваў стары, пры гэтым старая дзялянка была зачыненая й нанава адчыненая толькі ў 1958-м у складзе Філёўскае лініі. У выніку ў сучаснае Маскве ёсьць дзьве не зьяднанныя станцыі «Арбацкія» й дзьве «Смаленскія».
Пасьля будаўніцтва электрадэпо «Ізмайлава» ў 1950 годзе зьявілася магчымасьць працягу лініі на ўсход за кошт будаўніцтва ў дэпо наземнай станцыі «Першамайская» (пазьней зачыненнай). Новая дзялянка «Ізмайлаўская» — «Першамайская» адчыненная ў 1961-м, а праз два гады лінія была працягнутая да станцыі «Шчоўкаўская», якая застаецца канцавой да сёньняшняга дня.
6 траўня 2003 году было завершанае будаўніцтва станцыі «Парк Перамогі», што прадоўжыла лінію ў заходнім кірунку пасьля пэрыяду ў 50 гадоў, калі станцыя «Кіеўская» заставалася канцавой на лініі.
7 студзеня 2008 году адчынілася дзялянка «Парк Перамогі» — «Кунцаўская» (прамежкавая станцыя «Славянскі бульвар» адчынілася 9 месяцамі пазьней) і дзялянка «Крылацкае» — «Страгіно» з зачынам пад станцыю «Троіца-Лыкава», адначасова з гэтым дзялянка Філёўскае лініі «Кунцаўская» — «Крылацкае» перайшоў да Арбацка-Пакроўскае лініі[2].
Пэрспэктывы
рэдагаваць- На перагоне між станцыямі «Крылацкае» ды «Страгіно» пакінуты зачын пад станцыю «Троіца-Лыкава», якую плянавалася дабудаваць, калі на гэтым месцы зьявіцца жылы масіў. У цяперашні час станцыя працуе ў якасьці тэхнічнай плятформы, аніякіх актуальных плянаў па будаўніцтву няма.
- За станцыяй «Страгіно» былі пакінутыя зачыны пад арганізацыю крос-плятформеннай перасадкі на праектуемую «Рублёва-Архангельскую лінію».
- Паводле Генпляну ёсьць магчымасьць працягу ўсходняга радыюсу лініі ад станцыі «Шчоўкаўская» у раён Гальянава. У цяперашні момант ніякіх актуальных плянаў па будаўніцтве новай станцыі няма.
- Пры будаўніцтве лініі на перагоне «Плошча Рэвалюцыі» — «Курская» праектам было прадугледжана пабудова станцыі «Хмяльніцкая» з арганізацыяй перасадкі на станцыю «Кітай-горад». Гэта станцыя ёсьць у Генпляне, але праз высокі кошт будаўніцтва пэрспэктываў праектаваньня станцыі ў бліжэйшай будучыні няма.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьАрбацка-Пакроўская лінія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў