Арангутаны
род чалавекападобных маўпаў
Арангута́ны (Pongo) — род дравесных чалавекападобных малпаў, адны з блізкіх родзічаў чалавека. Назва паходзіць ад малайскага Orang Hutan, што азначае «лясны чалавек» (orang — «чалавек», hutan — «лес»). У беларускай мове раўназначна ўжываньне «арангутанг», але ў заалёгіі ўжываецца толькі першы варыянт.
Арангутаны | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Сысуны |
Атрад | Прыматы |
Сямейства | Гамініды |
Род | Арангутаны |
Бінамінальная намэнклятура | |
Pongo | |
Арангутаны — адзіны сучасны род у падсямействе Ponginae. Да вымерлых родаў адносяцца гігантапітэкі (Gigantopithecus) і сівапітэкі (Sivapithecus).
У дзікай прыродзе сустракаюцца ў лясах на выспах Калімантан і Суматра Малайскага архіпэлягу.
Род уключаны ў Міжнародную Чырвоную кнігу.
Віды
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |