Анцуты
Анцу́ты (па-польску: Ancuty — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараў.
Анцуты | |
польск. Ancuty | |
Вуліца вёскі | |
Першыя згадкі: | 15 ст. |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Нараў |
Насельніцтва: | 70 чал. |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°55′59.9″ пн. ш. 23°28′59.9″ у. д. / 52.933306° пн. ш. 23.483306° у. д.Каардынаты: 52°55′59.9″ пн. ш. 23°28′59.9″ у. д. / 52.933306° пн. ш. 23.483306° у. д. |
Анцуты | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі каталікі(прыход Нараў) па веравызнаньню і палякі па нацыянальнасьці, хаця іхнімі продкамі былі летувіскія ці рускія баяры.
Гісторыя
рэдагавацьАрхеалягічныя зьвесткі пра чалавека ў Анцутах адносяцца да X—XV стагодзьдзя, хаця першыя пісьмовыя зьвесткі пра вёску адносяцца да XV ст.[1]. У гэтым стагодзьдзі зьявіўся комплекс баярскіх вёскаў, у склад якога ўваходзілі: Анцуты, Іванкі, Сакі, Рагазы ды Жыўкова[2]. Назва Анцутаў ідзе ад прозьвішча аднаго з баяраў — Анчучыча, які пражываў тут у 1560 годзе[3]. Напрацягу стагодзьдзяў жыхары Анцутаў былі прыхаджанамі нараўскай царквы, але пасьля 1905 году перайшлі ў каталіцтва.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Асадніцтва. Афіцыйны сайт гміны Нараў. (пол.) Праверана 5 сакавіка 2015 г.
- ^ Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, red. S. Glinka, A. Obrębska-Jabłonowska, J. Siatkowski, t. 1, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk 1980, s. 16 (пол.) Праверана 5 сакавіка 2015 г.
- ^ Анцуты. Афіцыйны сайт гміны Нараў. (пол.) Праверана 5 сакавіка 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАнцуты — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў