Антуанэтэ дэ Ёнг
Антуанэ́тэ дэ Ёнг (па-нідэрляндзку: Antoinette de Jong) — нідэрляндзкая канькабежка на доўгай трасе. Уладальніца бронзавага мэдаля ў безе на 3000 мэтраў на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году ў паўднёвакарэйскім Пхёнчхане і бронзавага мэдаля ў безе на 1500 мэтраў на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году ў кітайскім Пэкіне. Яна таксама брала ўдзел на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 году ў расейскім Сочы, але заняла там толькі сёмае месца ў безе на 3000 мэтраў[1]. Ёсьць рэкардсмэнкай сьвету на дыстанцыі ў 3000 мэтраў сярод юніёрак. Мае на сваім рахунку перамогі ў асобных дысцыплінах на чэмпіянатах сьвету і Эўропы.
Антуанэтэ дэ Ёнг | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Нарадзілася | 6 красавіка 1995 (29 гадоў) |
Грамадзянства | |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | канькабежац |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Antoinette de Jong». Sports Reference.