Антон Ясюкайць

беларускі мастак

Антон Ясюкайць (нар. 1 сакавіка 1944, в. Навіянка, Вярэнаўскі раён) — беларускі мастак, сябра Беларускага саюзу мастакоў.

Антон Ясюкайць
Дата нараджэньня 1 сакавіка 1944(1944-03-01) (80 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак маляр

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Першы малюнак быў надрукаваны ў Вярэнаўскай раённай газэце. Скончыў Віцебскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут імя С. М. Кірава ў 1970 годзе.

У мастацкіх выставах удзельнічае з 1967 году. Сябра БСМ з 1977 году. У той самы год быў прыняты Саюз мастакоў СССР. Працуе ў акварэлі ў жанрах пэйзажу і натурморту, а таксама ў жывапісе. Творам уласьцівы паэтызацыя сюжэту, мяккасьць калярыту. Найбольш значныя акварэлі: «Вячэрняя цішыня» (1968 г.), «Раніца ў Лучосе» і «Зімовы вечар» (1969 г.), «Вячэрнія цені» (1972 г.), «Азёрны край. Віцебшчына» (1975 г.), «Вясна 1945 г.» і «Поле, поле…» (1979 г.), «Чырвонае поле» (1984 г.), сэрыі «Саяна-Шушанская ГЭС» (1975 г.), «Космас» (1976 г.), «Па Югаславіі» і «Мой кут» (1980 г.), «Па Таймыры» (1983 г.).

Аўтар жывапісных палотнаў «На буравой», «Вытокі», «Восеньскі вечар» і «Зорка Венера» (1981 г.) і інш.

Жыве ў Бабруйску. Працаваў у вышэйшым прафэсыйна-тэхнічным каледжы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Бібліяграфія рэдагаваць

  • Антон Аляксандравіч Ясюкайць // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. — Мінск, 1987. — Т. 5. — С. 699.
  • Антон Аляксандравіч Ясюкайць // Беларускі саюз мастакоў: энцыкл. давед. — Мінск, 1998. — С. 652.
  • Суслов, Д. Глядя на мир — видеть прекрасное / Дмитрий Суслов // Коммерческий курьер. — 2000. — 1мая. — С. 1.
  • Бидюк, Л. Краски душевной палитры Антона Ясюкайтя / Л. Бидюк // Коммерческий курьер. — 2000. — 9 авг. — С. 16.
  • Бідзюк, Л. Яго параўноўвалі з Чурлёнісам / Л. Бідзюк // Культура. — 2000. — 19-25 жн. (№ 32-33). — С. 7.
  • Гейкер, Я. Шчырыя фарбы Антона Ясюкайця / Яфім Гейкер // Бабруйскае жыццё. — 2000. — 12 мая.
  • Карчажкіна, Т. Такое блізкае, роднае… / Таццяна Карчажкіна // Бабруйскае жыццё. — 1996. — 13 лют.
  • Катляроў, І. Творы бабруйскага мастака на выставе ў Светлагорску / І. Катляроў // Бабруйскае жыццё. — 2000. — 14 студз.
  • Катляроў, І. Таленавітае майстэрства / І. Катляроў // Літаратура і мастацтва. — 2000. — 4 лют. (№ 5). — С. 10.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць