Антон Юшкевіч

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Юшкевіч.

Антон Юшкевіч (па-летувіску: Antanas Juška; 1819, Расенскі павет1 лістапада 1880[1]) — летувіскі этнограф-дасьледчык, ксёндз, брат Івана Юшкевіча.

Антон Юшкевіч
Antanas Juška.jpg
Род дзейнасьці ксёндз, этнограф
Дата нараджэньня 1819
Месца нараджэньня Расенскі павет
Дата сьмерці 1880
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак лексыкограф, мовазнаўца, музыказнаўца, музычны этнограф, этнограф

БіяграфіяРэдагаваць

Скончыў Віленскую духоўную сэмінарыю, у 1843 годзе высьвечаны на ксяндза. Разам з братам займаўся зьбіраньнем летувіскага фальклёру й абрадаў. Ягоныя працы — «Литовские народные песни из окрестностей Велек, записанные Антоном Юшкевичем» («Летувіскія народныя песьні з навакольля Велек, запісаныя Антонам Юшкевічам»; Казань, 1880—1882) і «Свадебные обряды виленских литовцев, записанные А. Юшкевичем в 1870 году и изданные Иваном Юшкевичем, с коротким прибавлением о литовском правописании латинского шрифта» («Вясельныя абрады віленскіх летувісаў, запісаныя А. Юшкевічам у 1870 годзе і выдадзеныя Іванам Юшкевічам, з кароткім дадаткам пра летувіскі правапіс лацінскім шрыфтам»; Казань, 1880) — былі выдадзеня ягоным братам.

Глядзіце таксамаРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ (red.) Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene, Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo, Kraštotvarka, Kaunas, 1999, ISBN 9986-892-34-1, s. 123.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць