Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Юшкевіч.

Іван Васілевіч Юшкевіч (1815 — красавік 1886, Казань) — расейскі выкладчык, летувіскі этнограф-дасьледчык, мовазнаўца, выдавец. Брат Антона Юшкевіча.

Іван Юшкевіч
Род дзейнасьці этнограф, лінгвіст, выдавец, выкладчык
Дата нараджэньня 8 чэрвеня 1815(1815-06-08) або 1815[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 11 траўня 1886(1886-05-11) або 1886[1]
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак выкладчык, этнограф, мовазнавец
Месца працы

Біяграфія

рэдагаваць

Быў настаўнікам 3-е Казанскай гімназіі. Знаходзіўся на службе 42 гады, зь якіх апошнія 22 — у ведамстве міністэрства Народнай Асьветы. Разам з братам займаўся дасьледваньнем летувіскае мовы й традыцыяў, асабліва вясельных. Быў рэдактарам і выдаўцом як сваіх уласных прац, так і прац брата, які сабраў масу этнаграфічнага і лінгвістычнага матэрыялу, але да друку пасьпеў прыгатаваць толькі малую частку. Аўтарству Івана Юшкевіча прыналежаць: «Записка о грамматике А. Шлейхера» (Цыдулка аб граматыцы А. Шлейхера; «Известия II Отделения Императорской Академии Наук», 1856, том V; асобна — Санкт-Пецярбург, 1856), «О говорах литовского языка» (Аб гаворках літоўскай мовы; ibidem, 1861, том Х) і «Литовские народные песни, с переводом на русский язык» (Летувіскія народныя песьні, зь перакладам на расейскую мову; Санкт-Пецярбург, 1867). Пасьля, пры садзейнічаньні прафэсара Бадуэна-дэ-Куртэнэ, выдаў дзьве працы брата Антона Юшкевіча. У 1883 Расейская Акадэмія Навук выдала шырокую складанку «Литовские свадебные песни» (Летувіскія вясельныя песьні), складзеную Іванам Юшкевічам і з матэрыялаў яго брата. Іван Юшкевіч займаўся паміж іншым складаньнем шырокага летувіска-польска-расейскага слоўніка, але пасьпеў надрукаваць толькі дзесяць лістоў яго; у рукапісы гэтая праца быў скончаны, але патрабаваў яшчэ значных дадаткаў.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць