Антон Цайлінгер
Антон Ца́йлінгер (па-нямецку: Anton Zeilinger; нар. 20 траўня 1945 году) — аўстрыйскі квантавы фізык і ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі 2022 году[8]. Працуе прафэсарам фізыкі ў Венскім унівэрсытэце і ёсьць старэйшым навукоўцам Інстытута квантавай оптыкі і квантавай інфармацыі Аўстрыйскай акадэміі навук[9]. Большасьць ягоных дасьледаваньняў тычыцца асноўных аспэктаў і спосабаў прыкладаньня квантавай заблытанасьці.
У 2007 годзе Цайлінгер атрымаў мэдаль Ісака Ньютана лёнданскага Інстытута фізыкі за свой піянэрскі канцэптуальны і экспэрымэнтальны ўнёсак у пачатак квантавай фізыкі, які стаў базісам дзеля хутка разьвіванай вобласьці квантавай інфармацыі[9][10]. У кастрычніку 2022 году быў узнагароджаны Нобэлеўскай прэміяй ў галіне фізыкі, сумесна з Аленам Аспэ і Джонам Клаўзэрам за выдатную працу, зьвязаную з экспэрымэнтамі з зблытанымі фатонамі, выяўленьне парушэньня няроўнасьці Бэла і наватарства ў квантавай інфарматыцы[11][12]. Ён паказаў, як квантавая заблытанасьць можа выкарыстоўвацца, напрыклад, для тэлепартацыі інфармацыі ад адной субатамнай часьціцы да іншай[13].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Anton Zeilinger // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ Anton Zeilinger // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #124557414 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ https://ubdata.univie.ac.at/AC03294891
- ^ а б в г д е https://www.oeaw.ac.at/fileadmin/Institute/IQOQI-Vienna/IMG/team/zeilinger-group/CV_Anton_Zeilinger.pdf
- ^ www.ae-info.org (анг.)
- ^ Prof. Dr. Anton Zeilinger (славац.)
- ^ «The Nobel Prize in Physics 2022». The Nobel Prize.
- ^ а б «Anton Zeilinger». National Academy of Sciences.
- ^ «Anton Zeilinger scoops first Isaac Newton medal». Physics World.
- ^ «Нобэлеўскую прэмію ў фізыцы прысудзілі за дасьледаваньні квантавай мэханікі». Радыё Свабода.
- ^ Ahlander, Johan; Burger, Ludwig; Pollard, Niklas (4 October 2022). «Nobel physics prize goes to sleuths of 'spooky' quantum science». Reuters.
- ^ «„Квантавая заблытанасць“: за што тройцы навукоўцаў далі Нобелеўскую прэмію па фізіцы». Наша Ніва.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на бачыне Нобэлеўскага камітэту.