Антон Саванюк (сапраўднае імя Андрэй Саванюк; 7 сакавіка 19216 лістапада 2005) — былы беларускі паліцыянт, які праз 55 гадоў быў асуджаны за ваенныя злачынствы ў Вялікабрытаніі, і такім чынам набыў вядомасьць.

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў мястэчку Дамачава Берасьцейскай вобласьці Беларусі.

У 1941 годзе, калі прыйшлі немцы, уступіў у паліцыю. У чэрвені 1944 году ў складзе ўкраінскіх СС адправіўся служыць у Італію. У сьнежні таго ж году перайшоў да палякаў, што змагаліся супраць немцаў. У сярэдзіне 1945 пераехаў у Вялікабрытанію, дзе атрымаў прытулак. Працаваў у будаўнічым аддзеле шпіталя, а з 1961 — кантралёрам на Брытанскай чыгунцы.

Саванюк спакойна жыў на паўднёвым усходзе Лёндану, аднак прывярнуў увагу брытанскіх ўладаў, калі ў 1988 годзе КДБ СССР перадаў ім свае матэрыялы па антысавецкай дзейнасьці ў час другой сусьветнай вайны. Стаў адным з 376 падазроных пад Актам аб Ваенных злачынствах 1991 году. У 1997 годзе абвінавачаны ў забойстве жыдоў падчас службы ў паліцыі. У 1999 годзе суд прызнаў яго вінаватым у забойстве 18 беларускіх габрэяў, і Саванюк атрымаў два пажыцьцёвыя тэрміны.

Брытанская паліцыя паведаміла, што Антон Саванюк памёр у турме ў Норыджу 6 лістапада 2005 году.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць