Антон Карніцкі
Антон Карніцкі (30 сьнежня 1912, Адэса — 25 студзеня 1944, Слонім) — беларускі жывапісец, аўтар партрэтаў, нацюрмортаў, тэматычных карцін.
Антон Карніцкі | |
Дата нараджэньня | 30 сьнежня 1912 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 25 студзеня 1944 (31 год) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | туберкулёз лёгкіх[d] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр |
Жанры | партрэт і натурморт[d] |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся 30 сьнежня 1912 году ў Адэсе ва Ўкраіне, куды ў пошуках заробку выехалі яго бацькі з вёскі Любанічы, што на Наваградчыне. Па іншых звестках, мастак нарадзіўся ў 1913 годзе, як сьцвярджае Міхась Казлоўскі ў сваёй кнізе “Галасы разбуджаных птушак”. Сяргей Новік-Пяюн у часопісе “Новы шлях” за 1943 год, падпісаным крыптанімам С.Н., таксама напісаў, што “слонімскі беларускі мастак Антон Карніцкі, народжаны ў 1913 годзе, паходзіць з беднае беларускае сялянскае сям’і з Наваградчыны”. Пазьней Сяргей Новік-Пяюн у сваіх успамінах “Жыў не дарэмна...”, напісаў ужо, што Карніцкі нарадзіўся 30 сьнежня 1912 году. З ім пагаджаецца і Мікола Агафонаў, аўтар артыкулу “У мастацкіх каталёгах не значыцца”.
У 1922 годзе сям’я Карніцкіх вярнулася на Бацькаўшчыну. Спачатку прыехалі ў бацькавыя Любанічы, але там доўга не затрымаліся, бо не было працы. Потым пераехалі ў Слонім, дзе знайшлі жыльлё побач з горадам у Рышчыцах і дзе была сякая-такая праца. Пазьней бацька ў Рышчыцах пабудаваў для сям’і невялікую хату.
Паступіў у наваградзкую польскую дзяржаўную гімназію імя Адама Міцкевіча, пасьля заканчэньня якой паступіў у мастацкую школу Панкевіча ў Варшаве. Пасьля быў залічаны вольным слухачом Варшаўскай Акадэміі мастацтваў. З пачатка Другой сусьветнай вайны вярнуўся ў Слонім. Горад ужо не быў пад Польшчай, а яго занялі войскі Чырвонай Арміі. У Варшаве засталося і загінула шмат яго твораў. Хворы на сухоты ён заставаўся ў Слоніме і пасьля прыходу немцаў.
Антон Карніцкі скончыў мастацкую школу ў Варшаве. Быў апантаны мастацтвам. У Слоніме страляюць, немцы арыштоўваюць жыдоў, а яму хоць бы хны: бярэ стульчык, ідзе на сялянскі кірмаш, сядае і малюе. Немцы неяк яго арыштавалі і хацелі паслаць у лагер, як “остарбайтра”. Але мы ад Камітэту Самапомачы звярнуліся да слонімскага гэбітскамісара ў ягоную абарону і папрасілі, каб яго ніхто не чапаў і даў дазвол на маляванне. Камісар аказаўся аматарам мастацтва і даў дазвол. Але сказаў Карніцкаму, каб ён прыносіў у камісарыят свае творы для прагляду. Той прыносіў і камісар-немец лепшыя за танныя грошы ў яго купляў, а астатнія дазваляў прадаваць ці дарыць іншым людзям. Даваў яму немец і прадуктовыя карткі. Антон Карніцкі быў вельмі хворы на сухоты і хутка памёр... |
||
—Сяргей Хмара, Хмара Сяргей. Рабінавы хмель // Укл., прадм., камент. Сяргея Чыгрына. Мн., 2009. С.202 |
Падчас адной з аблаваў быў затрыманы немцамі, але дзякуючы намаганьням мясцовых беларускіх актывістаў яго адпусьцілі. Маляваў карціны для адміністрацыі гораду ў абмен на ежу. Немцы вывезьлі ў Нямеччыну 180 карцін Карніцкага, заявіўшы, што яго карціны будуць зьберагацца ў Дрэздэнскай карціннай галерэі. Аднак пасьля вайны іх там не было.
Памер 25 студзеня 1944 году. Пахаваны на Ружанскіх могілках у Слоніме. Цяпер творы Антона Карніцкага знаходзяцца за мяжой Беларусі і ў прыватных архівах, якія неаходна вяртаць у Слонім ці ў Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Мастак Антон Карніцкі : гісторыка-краязнаўчы і мастацтвазнаўчы нарыс / Сяргей Чыгрын. – Мінск : Кнігазбор, 2009. – 50, [1] с.
- Мастацтва Беларусі. – 1987. – № 12. – с.64-67
- Слонім і ваколіца : гісторыка-краязнаўчыя і літаратуразнаўчыя артыкулы, гутаркі / Сяргей Чыгрын. – Мінск, 2014. – с.109-110