Антон Алешка
Анто́н Але́шка (1 лютага 1913, в. Балотчыцы, Слуцкі раён, Менская вобласьць — 13 верасьня 1971) — беларускі пісьменьнік.
Антон Алешка | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Антон Антонавіч Алешка |
Нарадзіўся | 1 лютага 1913 в. Балотчыцы, Слуцкі раён, Менская вобласьць |
Памёр | 13 верасьня 1971 |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Дэбют | 1932 |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 1 лютага 1913 году ў вёсцы Балотчыцы (Слуцкі раён, Менская вобласьць) у сялянскай сям’і. У 1931 годзе скончыў двухгадовыя пэдагагічныя курсы пры Слуцкім пэдагагічным тэхнікуме. Да 1935 году працаваў настаўнікам у мястэчку Лапічы Асіпавіцкага раёну. У 1941 годзе скончыў Ваенна-мэдыцынскую акадэмію імя С. М. Кірава. Удзельнічаў у нямецка-савецкай вайне, спачатку на Заходнім фронце, потым на 3-м Беларускім. Пасьля вайны служыў ваенным урачом у ваенна-паветраных сілах. Дэмабілізаваўся ў 1963 годзе. Жыў у Менску. Чалец СП СССР з 1951 году. Памёр 13 верасьня 1971 году[1].
Творчасьць
рэдагавацьПершыя апавяданьні былі надрукаваныя ў 1932 годзе. У 1938—1939 гг. часопіс «Полымя» зьмясьціў некалькі апавяданьняў і аповесьць «Маладосць». Выйшлі кнігі аповесьцяў і апавяданьняў «Раніца» (1949), «Іх першых вітае сонца» (1957), «Пяць сутак» (1959), «Над намі мільён вышыні» (1965), раман «Дарогі без слядоў» (1969), «Неба на замку» (выбранае, 1974, 1984)[1].
Узнагароды
рэдагавацьУзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сьцяга, Айчыннай вайны II ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і мэдалямі[1].
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |