Антоні ван Леэўвэнгук

нідэрляндзкі біёляг

Анто́ні ван Ле́эўвэнгук (па-нідэрляндзку: Antonie van Leeuwenhoek; 24 кастрычніка 1632 году — 26 жніўня 1723 году) — нідэрляндзкі навуковец Залатога веку галяндзкае навукі і тэхнікі. У значнай ступені чалавек-самавук, ён шырока вядомы як «бацька мікрабіялёгіі» і адзін зь першых мікраскапістаў і мікрабіёлягаў[7][8]. Ван Леэўвэнгук найбольш вядомы сваёй піянэрскай працай у галіне мікраскапіі і ўнёскам у стварэньне мікрабіялёгіі як навуковай дысцыпліны.

Антоні ван Леэўвэнгук
па-нідэрляндзку: Antoni van Leeuwenhoek
Дата нараджэньня 24 кастрычніка 1632(1632-10-24)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 26 жніўня 1723(1723-08-26)[1] (90 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак біёляг, фізык, стваральнік інструмэнтаў, гандляр, мікрабіёляг, бугальтар, скарбнік, землямер, wine measurer
Навуковая сфэра мікраскапія[d] і мікрабіялёгія
Сябра ў Лёнданскае каралеўскае таварыства
Бацька Філіпс Антоніс ван Леэўвэнгук[d][5][6]
Маці Маргарэта Бэль ван дэр Бэрх[d][5][6]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць

Гадаваўся ў Дэльфце, які быў часткай Нідэрляндзкай рэспублікі. Ван Леэўвэнгук у юнацтве зарабляў на жыцьцё выцінанкай, заснаваўшы ўласную краму ў 1654 годзе. Ён цікавіўся мясцовай палітыкай, а таксама займаўся вырабам лінзаў. У 1670-я гады ён пачаў дасьледаваць мікробнае жыцьцё з дапамогай свайго мікраскопу. Гэта было адно з прыкметных дасягненьняў Залатога веку галяндзкіх дасьледаваньняў і адкрыцьцяў, які цягнуўся з 1590 па 1720-я гады.

Леэўвэнгук вынайшаў уласныя мікраскопы, якія складаліся з адной якаснай лінзы зь вельмі кароткай фокуснай адлегласьцю, у той час такім простым мікраскопам аддавалі перавагу перад складанымі, што пагаршала праблему храматычнае абэрацыі. Менавіта, велізарная перавага Леэўвэнгукаўскага мікраскопу дазволіла яму ўбачыць рэчы ў тым, што Робэрт Гук нядаўна пачаў называць вузамі, якія на той час аніхто ня мог убачыць, што, вядома, выклікала некаторыя неадназначнасьці ў ягоных высновах. Ён быў першым чалавекам, які прыйшоў да высновы, што рухомыя аб’екты, якія можна было ўбачыць празь ягоны мікраскоп, на самай справе былі маленькімі жывёламі[9]. Гэтае адкрыцьцё дазволіла яму ідэнтыфікаваць і апісаць розныя мікраарганізмы, як то бактэрыі, найпрасьцейшыя і калаўроткі. Дзеля колькаснай ацэнкі сваіх высноваў Леэўвэнгук распрацаваў новую шкалу, заснаваную на звычайных невялікіх цьвёрдых целах у якасьці эталёнаў вымярэньняў[8]. Навуковец першы вызначыў памеры мікраарганізмаў з адноснай дакладнасьцю. Большасьць «жывёлаў» цяпер называюць аднавузавымі арганізмамі, хоць ён назіраў і шматвузавыя арганізмы ў сажалцы. Ён таксама быў першым, хто задакумэнтаваў мікраскапічныя назіраньні за цягліцавымі валокнамі, бактэрыямі, народкамі, эрытрацытамі, крышталямі падагрычных тофусаў, і адным зь першых пабачыў крывацёк у капілярах. У 1680 годзе ён заўважыў, што дрожджы складаюцца з дробных шарападобных часьцінак. Не зважаючы на ​​тое, што ван Леэўвэнгук не выдаваў аніякіх кнігаў за сваю жыцьцё, ён апісваў свае адкрыцьці ў лістах у Каралеўскае таварыства, якое апублікавала шмат ягоных лістоў. Ліставаньне ён меў і з асобамі з шэрагу іншых эўрапейскіх краінаў. Свае лісты навуковец пісаў на сваёй гутарковай нідэрляндзкай мове, гэтак і не апублікаваўшы належнай навуковай працы на лацінскай мове. Ён настойліва аддаваў перавагу працаваць у адзіночку, не давяраючы шчырасьці тых, хто прапаноўваў сваю дапамогу. Лісты былі перакладзеныя на лацінскую або ангельскую мову Гэнры Ольдэнбургам, які вывучыў нідэрляндзкую мову менавіта дзеля гэтае мэты.

  1. ^ а б Anthony van Leeuwenhoek // Anthony van Leeuwenhoek — 2009.
  2. ^ Antony Leeuwenhoek // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ Antonie van Leeuwenhoek // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  4. ^ а б Левенгук Антони ван // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  5. ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
  6. ^ а б ECARTICO (анг.)
  7. ^ Chung, King-thom; Liu, Jong-kang (2017). «Pioneers in Microbiology: The Human Side of Science». World Scientific Publishing. — ISBN 978-9813202948.
  8. ^ а б «Life at the Edge of Sight». Harvard University Press.
  9. ^ «Animalcules». Lens on Leeuwenhoek.