Антоніс Самарас

грэцкі палітык

Антоніс Самара́с (па-грэцку: Αντώνης Σαμαράς; 23 траўня 1951 году) — грэцкі палітык, які займаў пасаду прэм’ер-міністра Грэцыі з 2012 па 2015 гады. Сябра партыі Новая дэмакратыя, ён быў ейным кіраўніком з 2009 па 2015 гады.

Антоніс Самарас
па-грэцку: Αντώνης Σαμαράς
20 чэрвеня 2012 — 26 студзеня 2015
Папярэднік Панаётыс Пікрамэнас
Наступнік Алексіс Цыпрас
23 лістапада 1989 — 16 лютага 1990
2 ліпеня 1989 — 12 кастрычніка 1989
8 студзеня 2009 — 6 кастрычніка 2009
30 лістапада 2009 — 20 чэрвеня 2012
Папярэднік Ёргас Папандрэў (малодшы)
Наступнік Алексіс Цыпрас
11 красавіка 1990 — 13 красавіка 1992
26 студзеня 2015 — 5 ліпеня 2015
Папярэднік Алексіс Цыпрас
Наступнік Vangelis Meimarakis[d]
20 ліпеня 2004 — 25 верасьня 2007
Наступнік Margaritis Schinas[d]
30 лістапада 2009 — 5 ліпеня 2015
Папярэднік Kostas Karamanlis[d]
Наступнік Vangelis Meimarakis[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 23 траўня 1951(1951-05-23)[1][2][3][…] (73 гады)
Партыя:
Бацька: Канстантынас Самарас[d]
Маці: Лена Занас[d]
Адукацыя:
Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Атэнах у 1951 годзе, у сям’і лекара. Ягоны дзядзька Ёргас Самарас быў дэпутатам парлямэнту ў 1950-х і 1960-х гадох. Самарас у юнацтве займаўся тэнісам, і нават ва ўзросьце 17 гадоў перамог у чэмпіянат Грэцыі сярод падлеткаў[4]. Навучаўся ў Атэнскім каледжы, які быў заснаваны ягоным прадзедам паводле мацярынскае лініі. У 1974 годзе скончыў Амгэрстаўскі каледж у амэрыканскім штаце Масачусэтс па спэцыяльнасьці эканоміка, а затым навучаўся ў Гарвардзкім унівэрсытэце.

У 1989 годзе стаў міністрам фінансаў, пасьля чаго стаў міністрам замежных справаў ва ўрадзе Новай дэмакратыі прэм’ер-міністра Канстантынаса Міцатакіса. На гэтйа пасадзе ўдзельнічаў у дыпляматычным канфлікце з Македоніяй паводле назову краіны. На нарадзе грэцкіх палітычных лідэраў пры прэзыдэнце 13 красавіка 1992 году Самарас прадставіў уласныя ўмовы для вырашэньня крызісу, якія былі адхіленыя прэзыдэнтам Канстантынасам Караманлісам і прэм’ер-міністрам Канстантынасам Міцатакісам. Пасьля гэтага Самарас быў звольнены з пасады міністра[5].

Пасьля звальненьня заснаваў уласную партыю Палітычная вясна, якая займала больш правыя пазыцыі ў параўнаньні з Новай дэмакратыяй. на выбарах у парлямэнт у 1993 годзе наваствораная партыя атрымала 4,9% галасоў, што дазволіла заняць дзесяць дэпутацкім крэслаў у парлямэнце. На выбарах у Эўрапарлямэнт 1994 году партыя атрымала 8,7%. У 2000 годзе партыя не вылучалася на выбарах, а ў 2004 годзе партыя была ліквідаваная, бо Самарас вярнуўся ў Новую дэмакратыю. 30 лістапада 2009 году Самарас ачоліў партыю.

Пасьля датэрміновых парлямэнцкіх выбараў, 20 чэрвеня 2012 году быў прызначаны прэм’ер-міністрам Грэцыі[6].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць