Андрэй Цівончык
Андрэй Цівончык (па-нямецку: Andrej Tiwontschik; нарадзіўся 13 ліпеня 1970 году) — нямецкі лёгкаатлет (скакун з шастом), бронзавы прызэр Алімпійскіх гульняў 1996 году ў Атланце.
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў Менску. Вырас у Беларусі і ў 1989 годзе займаў чацьвертае месца ў сусьветным сьпісе сярод юніёраў. З дапамогаю спонсараў ён у 1993 годзе перасяліўся ў Нямеччыну і прыняў нямецкае грамадзянства, каб ужо ў 1994 годзе ўдзельнічаць у чэмпіянаце Эўропы па лёгкай атлетыцы ў складзе зборнай каманды Нямеччыны, дзе заняў шостае месца. У 1995 годзе ён пабіў нямецкі нацыянальны рэкорд у скачках з шастом, прыгнуўшы на 5,80 м.
З-за траўмы Андрэй Цівончык ня змог узяць удзел у Алімпійскіх гульнях 2000 году ў Сыднэі. У 2001 годзе ён пакінуў вялікі спорт і пачаў сваю адукацыю на фізыятэрапэўта. Пазьней ён стаў трэнэрам па скачках з шастом зборнай эмірату Катар па лёгкай атлетыцы. У 2004 годзе ён вярнуўся ў Нямеччыну. Трэніраваў Дзьмітрыя Маркава.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПрофіль (анг.) на World Athletics