Андрэй Мохнік
Андрэй Уладзімеравіч Мохнік (па-ўкраінску: Андрій Володимирович Мохник) — ўкраінскі палітык, Міністар экалёгіі й прыродных рэсурсаў Украіны ў першым урадзе Арсеня Яцанюка з 27 лютага па 2 сьнежня 2014 году. Народны дэпутат Украіны 7-га скліканьня (2012-2014). Намесьнік старшыні партыі УА «Свабода» ды сябра палітычнае рады партыі.
Андрэй Мохнік | |
Андрій Мохник | |
![]() Андрэй Мохнік | |
Мыністар экалёгіі й прыродных рэсурсаў Украіны | |
---|---|
27 лютага — 2 сьнежня | |
Прэзыдэнт | Аляксандар Турчынаў (в.а.) Пятро Парашэнка |
Прэм’ер-міністар | Арсень Яцанюк |
Папярэднік | Алег Праскуракоў |
Наступнік | Ігар Шаўчэнка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 15 чэрвеня 1972 Ліпавец, Віньніцкая вобласьць |
Партыя | УА «Свабода» |
Адукацыя | Кіеўскі нацыянальны ўніверсытэт будаўніцтва і архітэктуры |
Дзеці | Міраслава, Міхаіл, Лілія |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 15 чэрвеня 1972 у горадзе Ліпавец Віньніцкай вобласьці. З шасьці да чатырнаццаці гадоў жыў ў горадзе Прыпяць, пацярпеў ад аварыі на ЧАЭС. Ад сярэдзіны 1990-х сябра УА «Трызуб» ім. Сьцяпана Бандэры. Балятаваўся ў Вярхоўную Раду Ўкріаны на выбарах 2006 і 2007 гадоў, сьпіс партыі не здолеў прайсьці выбарчы бар'ер. Дэпутат Кіеўскай абласной рады ў 2010-2012 гадах. На парляменцкіх выбарах 2012 году абраны народным дэпутатам па сьпісе УА «Свабода», № 3 ў сьпісе партыі. Актыўны ўдзельнік Эўрамайдану. Пасля перамогі рэвалюцыі, 27 лютага 2014 стаў Міністрам экалёгіі ды прыродных рэсурсаў Украіны ў першым урадзе Арсеня Яцанюка. Быў кандыдатам ад УА «Свабода» (№8) на парляменцкіх выбарах 2014, але партыя не здолела прайсьці 5% бар'ер. На парляменцкіх выбарах 2019 году ізноў балатаваўся па сьпісе УА «Свабода» (№16 ў сьпісе партыі), сьпіс атрымаў падтрымку толькі 2,15%[1].