Андрэй Ільленка
Андрэй Ільленка (па-ўкраінску: Андрій Юрійович Іллєнко; нарадзіўся 24 чэрвеня 1987) — ўкраінскі палітык, дэпутат Кіеўскай абласной рады, старшыня кіеўскай гарадзкой арганізацыі Ўсеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода». Таксама вядомы як ідэоляг сучаснага ўкраінскага нацыяналізму. Народны дэпутат Украіны 7-га і 8-га скліканьня ад партыі Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода», абраны па 215 акрузе ў Кіеве.
Андрэй Ільленка | |
па-ўкраінску: Андрій Юрійович Іллєнко | |
старшыня кіеўскай гарадзкой арганізацыі Усеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода» | |
---|---|
2 верасьня 2010 — цяперашні час | |
Папярэднік: | Андрэй Мохнік |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
24 чэрвеня 1987 (37 гадоў) Кіеў, Украіна |
Партыя: | Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода» |
Бацька: | Юры Ільленка |
Маці: | Людміла Яфіменка[d] |
Адукацыя: | |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў 1987 годзе ў Кіеве ў сям’і клясыка ўкраінскага кіно Юрыя Ільленкі ды акторкі Людзьмілы Яфіменка. Ад 1994 да 2004 году навучаўся ў гімназіі № 48 гораду Кіева. У 2004 годзе паступіў на філязофскі факультэт Кіеўскага нацыянальнага ўніверсытэту імя Тараса Шаўчэнкі на спэцыяльнасьць «паліталёгія», які скончыў ў 2009. Ад кастрычніка 2009 зьяўляецца асьпірантам катэдры палітычных навук Кіеўскага нацыянальнага ўніверсытэту імя Тараса Шаўчэнкі. Зь вясны 2004 далучыўся да Ўсеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода», фармальна стаў сябрам партыі ў 2005 годзе, са здабыцьцём паўнагодзьдзя. З 2006 па 2010 зьяўляўся намесьнікам старшыні кіеўскай гарадзкой арганізацыі партыі, з 2 верасьня 2010 — старшыня кіеўскай гарадзкой арганізацыі. На Датэрміновых выбарах ў Кіеўскую гарадзкую раду 2008 году ішоў на пятым месцы ў сьпісе «Свабоды», партыя тады ня здолела атрымаць неабходныя для праходжаньня 3% (атрымала 2,08%). Ў выніку выбараў ў Кіеўскую абласную раду, што адбыліся 31 кастрычника 2010 году стаў дэпутатам ад УА «Свабода» (№5 ў партыйным сьпісе), таксама балятаваўся па аднамандатнай акрузе ў Браварах, але не перамог. На парляменцкіх выбарх 2012 году быў вылучаны ў якасьці адінага кандыдата ад апазыцыйных сілаў па 215 акрузе (Кіеў), перамог з вынікам 33,14%. Ў гэтай жа акрузе перамог і на выбарах 2014 году, з вынікам 39,55%. На выбарах 2019 году ізноў балятаваўся па гэтай жа акрузе, але атрымаў другі вынік (21,06%), саступіўшы Багдану Ярэменка ад партыі «Слуга народу»[2]. Ў 2021 годзе быў кандыдатам на давыбарах ў Вярхоўную Раду Ўкраіны па 197 акрузе ў Чаркаскай вобласьці. Атрымаў трэці вынік, 9,53%[3]. Удзельнік расейска-ўкраінскай вайны[4].
Публікацыі
рэдагаваць- Про філософські аспекти нації і націоналізму
- Від революції до опозиції
- Перша українська націоналістична партія
- Соціальна та національна боротьба в Україні
- Степова Еллада
- Соціальна справедливість — це націоналістична ідея!
- Націоналізм і псевдонаціоналізм
- Нотатки про соціал-національну революцію
- Постріл
- Священна війна української нації
- Нотатки про соціал-національну революцію
- Націоналізм ХХІ століття
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://w1.c1.rada.gov.ua/pls/site2/p_deputat?d_id=15837
- ^ На 215-му окрузі у Києві "слуга народу" Яременко обійшов нардепа Іллєнка (укр.)
- ^ ОВК №197 оголосила результати виборів. Віталій Войцехівський переміг на 95 виборчих дільницях (укр.)
- ^ Оборона Бахмута. Мобілізація «мажорів» і засуджених. Тягнибок і Фаріон – ІЛЛЄНКО | ВЕЧІР СЕРЕДИ (укр.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |