Андрэа Ранок’я
Андрэа Ранок’я (па-італьянску: Andrea Ranocchia; нарадзіўся 16 лютага 1988 году, Асызі, Італія) — італьянскі футбаліст клюбу «Інтэрнацыянале» й нацыянальнай зборнай Італіі, які выступае на пазыцыі абаронцы.
Андрэа Ранок’я | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 16 лютага 1988[1][2] (33 гады) Асызі, Пэруджа, Умбрыя, Італія | |
Рост | 195 см | |
Вага | 81 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Інтэрнацыянале | |
Нумар | 13 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2008 2008—2011 2008—2010 2011— 2016 2017 |
Арэцца Джэноа → Бары (арэнда) Інтэрнацыянале → Сампдорыя (арэнда) → Гал Сіці (арэнда) |
56 (1) 16 (2) 34 (3) 154 (9) 14 (0) 16 (2) |
Зборныя | ||
2010— | Італія | 21 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ераРэдагаваць
«Арэцца»Рэдагаваць
Андрэа пачаў кар’еру ў моладзевым складзе «Пэруджы», адкуль перайшоў у «Арэцца». У сэзоне 2006—2007 гадоў ён дэбютаваў у складзе «Арэцца», правёўшы ў агульнай складанасьці 24 матчы й забіўшы 1 гол. Аднак выступ Ранок’і ня выратаваў клюб ад вылету ў Сэрыю С1.
«Джэноа»Рэдагаваць
Правёўшы яшчэ адзін сэзон у «Арэцца», Андрэа быў набыты клюбам «Джэноа», які выкупіў палову кантракту футбаліста, і амаль адразу на правах арэнды перайшоў у «Бары»[3]. Улетку 2009 году «Джэноа» цалкам выкупіла кантракт гульца[4]. 23 жніўня 2009 году Ранок’я дэбютаваў у Сэрыі А ў матчы супраць «Інтэру», які скончышся ўнічыю зь лікам 1:1. 18 кастрычніка ён забіў свой першы гол у найвышэйшым італьянскім дывізіёне, паразіўшы браму «К’ева», ягоная каманда перамагла зь лікам 2:1.
«Інтэрнацыянале»Рэдагаваць
21 ліпеня 2010 году «Інтэр» выкупіў палову трансфэру гульца за 6 млн эўра[5]. У сьнежні «нэрадзуры» зноў паспрабавалі купіць футбаліста[6]. 27 сьнежня 2010 году Андрэа далучыўся да мілянскага клюбу, а 29 сьнежня правёў сваю першую трэніроўку ў складзе новай каманды[7]. 3 студзеня 2011 году Ранок’я падпісаў кантракт зь «Інтэрам» тэрмінам да 30 чэрвеня 2015 году, сума трансфэру склала 12 млн эўра[8].
Міжнародная кар’ераРэдагаваць
17 лістапада 2010 году Андрэа дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Італіі ў матчы супраць зборнай Румыніі, які скончыўся ўнічыю зь лікам 1:1.
ДасягненьніРэдагаваць
«Інтэрнацыянале»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2011
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Transfermarkt — 2000.
- ^ а б As — Madrid: PRISA, 1967.
- ^ Il Genoa prende Ranocchia e lo da' al Bari. Genoa FC
- ^ «Дженоа» приобрела защитника молодежной сборной Италии. sports.ru
- ^ «Дженоа» не хочет отпускать Раноккию в «Интер». championat.ru
- ^ В среду Ранноккия присоединится к «Интеру». championat.ru
- ^ Раноккья со среды будет тренироваться в чёрно-синей футболке. intermilano.ru
- ^ Раноккия официально стал игроком «Интера». championat.ru
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Андрэа Ранок’я — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на сайце Transfermarkt.it
- Статыстыка на сайце Soccerway.com
- Статыстыка на сайце FIFA.com