Анварбек Латыпаў

беларускі біёляг
(Перанакіравана з «Анвар Латыпаў»)

Анварбе́к Закі́равіч Латы́паў (28 жніўня 1927, Петрапаўлаўск, Казаская АССР, РСФСР — 19 лістапада 2010[1], Горкі, Беларусь) — беларускі навуковец-біёляг. Доктар сельскагаспадарчых навук (1977), прафэсар (1978), акадэмік Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі Расеі. Заслужаны работнік адукацыі Беларусі (1995).

Анварбек Латыпаў
Дата нараджэньня 28 жніўня 1927(1927-08-28)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 19 лістапада 2010(2010-11-19) (83 гады)
Месца вучобы
Занятак біёляг
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук[d] (1975)
Узнагароды
ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны працаўнік адукацыі Рэспублікі Беларусь
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Латыпаў.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў Петрапаўлаўскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1946), Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя Ціміразева (1951) і асьпірантуру пры ёй (1955). З 1955 працаваў у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі асыстэнтам, дацэнтам катэдры сэлекцыі і насеньняводзтва агранамічнага факультэту. У 1957—1961 — дэкан факультэту завочнага навучаньня; у 1962—1967 — прарэктар па навуковай рабоце. Ініцыятар і арганізатар стварэньня катэдры генэтыкі, ейны першы загадык (1967—2000). Таксама ў 1977—1983 — прарэктар па вучэбнай рабоце.

У 1975 року абараніў доктарскую дысэртацыю. У 1978 зацьверджаны прафэсарам катэдры генэтыкі.

Навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

Аўтар звыш 250 навуковых і навучальна-мэтадычных працаў па генэтыцы і сэлекцыі збожжавых культур (пшаніца, трыцікале).

Падрыхтаваў больш за 130 дыплёмнікаў, 25 кандыдатаў і 2 дактароў навук[2].

Узнагароды

рэдагаваць

Асноўныя публікацыі

рэдагаваць
  • Основы цитологии и цитологические методы: Учеб. пособие. — Горки, 1969.
  • Биология цветения, опыления и оплодотворения видов пшеницы. — Горкі, 1971 (у суаўт.).
  • Биологические и технологические основы выращивания растений. — Варшава, 1990.
  1. ^ Латыпаў Анварбек Закіравіч, доктар сельскагаспадарчых навук, аграномія Вучоныя Беларусі Праверана 9 ліпеня 2021 г.
  2. ^ Власенко, Михаил (20 сакавіка 2015) Школа профессора Латыпова (рас.) Праверана 9 ліпеня 2021 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • Латыпаў Анварбек Закіравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1999 Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. 156.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Горацкага р-на / Рэдкал.: А. А. Крывянкоў, У. М. Ліўшыц [і інш.]. — Мн.: Вышэйшая школа, 1996. — 589 с. ISBN 985-06-0180-9.
  • Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 4: Картография — Миноговые / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2007. — 768 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 978-985-11-0385-6 (Т. 4)