Анастас Анцыповіч
Анаста́с Анцыпо́віч — беларускі вайсковец, капітан, удзельнік Слуцкага збройнага чыну.
Уваходзіў у склад Рады Случчыны. Першы камандзір Першай слуцкай брыгады БНР. Вызвалены з пасады 3 сьнежня 1920 году разам з Антонам Мірановічам і Яўгенам Рэўтам[1]. Подле ўспамінаў Антона Сокал-Кутылоўскага, Анцыповіч быў выдадзены палякамі бальшавікам, пасьля чаго расстраляны. Подле ўспамінаў Антона Бачко, Анцыповіч пасьля паўстаньня заняўся гандлем на Палесьсі[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ляхоўскі, Міхнюк 2006. С. 187.
- ^ Ляхоўскі, Міхнюк 2006. С. 198.
Літаратура
рэдагаваць- Ул. Ляхоўскі, Ул. Міхнюк, А. Гесь Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах. — 2-ое выд. дапрац.. — Менск: Энцыклапедыкс, 2006. — 400 с. — ISBN 985–6599–25–3