Антон Бачко
Анто́н Бачко́ (Бо́чка; 1889—?) — беларускі вайсковец. Удзельнік Слуцкага збройнага чыну.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПрыхільнік генэрала Станіслава Булак-Балаховіча. У 1920 годзе жыў у Слуцку. Адзін з арганізатараў беларускай міліцыі Случчыны. Хварэў на «гішпанку», але 1 лістапада 1920 абраны ў склад новага Слуцкага Беларускага нацыянальнага камітэту разам з Арсенем Паўлюкевічам і Янам Мацэлям. Удзельнік Слуцкага збройнага чыну. У канцы паўстаньня разам са штабс-капітанам Антонам Самусевічам езьдзіў у Ганцавічы да палякаў па зброю, але атрымалі толькі некалькі соцень старых вінтовак і два старыя паламаныя кулямёты[1]. Па сканчэньні паўстаньня лячыўся да сакавіка 1921 году ад «гішпанкі» пад Ляхавічамі. Супрацоўнічаў зь «Зялёным Дубам». Пазьней спыніў супрацоўніцтва і жыў у Клецку, працаваў настаўнікам у расейскай гімназіі. Пасьля закрыцьця расейскае школы, у 1923 годзе пераехаў у Гарадзею. Працаваў у польскай школе.
У часе Другое сусьветнае вайны — афіцэр Беларускае краёвае абароны. Аўтар успамінаў пра Слуцкі збройны чын.
Меў стрыечнага брата, паручніка Гапановіча, які таксама ўдзельнічаў у Слуцкім збройным чыне[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ляхоўскі, Міхнюк 2006. С. 197.
- ^ Ляхоўскі, Міхнюк 2006. С. 198.
Літаратура
рэдагаваць- Ул. Ляхоўскі, Ул. Міхнюк, А. Гесь Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах. — 2-ое выд. дапрац.. — Менск: Энцыклапедыкс, 2006. — 400 с. — ISBN 985–6599–25–3
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Успаміны Антона Бачко аб Слуцкім Паўстаньні Праверана 22 лістапада 2015 г. Архіўная копія ад 22 лістапада 2015 г.