Амары Васілі
Амары Васілі Шатар (па-француску: Amaury Vassili Chotard; 8 чэрвеня 1989, Руан, Верхняя Нармандыя, Францыя) — францускі сьпявак, адзін з самых маладых прафэсійных тэнараў ў сьвеце[3]. Ягоны дэбютны альбом «Vincero» у 2009 годзе стаў плятынавым у Францыі і папулярны ў Канадзе, ПАР і Паўднёвай Карэі[4]. Васілі апісвае стыль сваіх песень як «лірычны поп».
Амары Васілі | |
Amaury Vassili Chotard | |
Дата нараджэньня | 8 чэрвеня 1989[1][2] (35 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Прафэсія | сьпявак |
Жанры | поп-опэра |
Вакал | тэнар[d] |
Інструмэнты | голас[d] |
Лэйблы | Warner Music |
Сайт | www.amauryvassili.com |
Біяграфія
рэдагавацьВасілі пачаў сьпяваць ува ўзросьце 9 гадоў, і паступіў у музычную школу ў Руане. У 14 гадоў Амары ўдзельнічаў у сваім першым песенным конкурсе, дзе ён выканаў песню «Amsterdam» Жака Брэля. На наступным конкурсе юнак выканаў песьню «Les Lacs du Connemara» Мішэля Сарду, але не прайшоў у фінал, нягледзячы на авацыі з боку гледачоў. У 2004 годзе Амары ўдзельнічаў у «Coupe de France de la chanson française», і перамог у гэтым конкурсе.
Слава да музыканту прыйшла разам з дэбютным альбомам «Vincero» ў 2009 годзе, які пасьля сусьветнага пракату стаў плятынавым (больш за 250 тысячаў асобнікаў). Ягоны другі альбом быў выпушчаны ў лістападзе 2010 года «Cantero».
У 2011 годзе сьпявак атрымаў права прадставіць сваю краіну на Эўрабачаньні-2011[5] зь песьняй «Sognu» (па-беларуску: «Мара»)[6]. Песьня запісана на карсыканскай мове (дыялекце італьянскай мовы). Па правілах конкурсу Амары не прымаў удзел ні ў адным з паўфіналаў і аўтаматычна патрапіў у фінал, дзе выступаў пад адзінаццатым нумарам.
Прыватнае жыцьцё
рэдагавацьУ інтэрвію, дадзеным ў сакавіку 2011 году часопісу «Gala», Амары згадаў пра тое, што ўжо на працягу чатырох гадоў сустракаецца з дзяўчынай зь імем Стэфані.
Дыскаграфія
рэдагаваць- «Nos Instants de Liberté» (дэма-альбом) (2006)
- «Vincero» (2009)
- «Canterò» (2010)
- «Amaury Vassili chante Mike Brant» (2014)
Самотнікі
рэдагаваць- «Lucente Stella» (2009)
- «Mi Fa Morire Cantando» (2009)
- «Endless Love» (feat. Кэтрын Джэнкінз) (2010)
- «Sognu» (2011)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1014332311 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Amaury Vassili // Discogs (анг.) — 2000.
- ^ Малады тэнар сьвету сьпявае на france24.com
- ^ Амарыі Васілі: «Біяграфія»
- ^ Францыя: Амары Васілі на конкурсе Эўрабачаньне
- ^ Амары Васілі будзе прадстаўляць Францыю