Амаль знакаміты

«Ама́ль знакамі́ты» (па-ангельску: Almost Famous) — амэрыканскі камэдыйна-драматычны фільм 2000 году, створаны рэжысэрам Кэмэранам Кроў. Галоўныя ролі выканалі Білі Крудап, Фрэнсіс Макдорманд, Кейт Гадсан і Патрык Ф’югіт. У ім расказваецца пра журналіста-падлетка, які пісаў артыкулы для часопіса Rolling Stone у пачатку 1970-х пра гастролі з выдуманым рок-гуртам Stillwater ў намаганьні апублікаваць сваю першую гісторыю на вокладцы часопісу.

Амаль знакаміты
Almost Famous
Almost famous poster.jpg
Жанр музычны фільм, моладзевы фільм, гісторыя пра сталеньне, драматычны фільм і кінакамэдыя
Рэжысэр Кэмэран Кроў[1][2][3][4][5][6]
Прадусар DreamWorks і Ен Брайс
Сцэнарыст Кэмэран Кроў
У ролях Патрык Ф’югіт[2][3][5][7], Білі Крудап[8][2][3][4][5][6][7], Кейт Гадсан[2][5][7], Фрэнсіс Макдорманд[2][4][5][7], Джэйсан Лі[2][7], Філіп Сэймур Гофман[2][7], Файруза Балк[7], Ганна Пэкўін[2][3][7], Ноа Тэйлар[2][7], Зоўі Дэшанэл[2][7], Майкл Ангарана[2][7], Біжу Філіпс[7], Рэйн Ўілсан[7], Зак Ўорд[7], Марк Козэлек[9], Джымі Фэлан[9], Марк Пэлінгтан[9], Эян Бэйлі[9], Джэй Барушэл[9], Полі Пэрэт[9], Эрык Стоўнстрыт[9], Ўільям Мэйпатэр[9], Кайл Гэс[9], Джон Патрык Амэдоры[9], Нік Сўардсан[9], Бодгі Элфман[9], Тэры Чэн[9], Пітэр Фрэмптан[9], Кевін Сасман[9], Мітч Гэдбэрг[9], Марк Мэран[9] і Філіп Лельеўр[9]
Кампазытар Нэнсі Ўілсан
Апэратар Джон Тол
Мантаж Джо Гатшынг
Вытворчасьць Vinyl Films
Дата выхаду 8 верасьня 2000[10] і 3 траўня 2001[11]
Час 122 хвіліна
Краіна ЗША
Мова ангельская мова
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Фільм зьяўляецца напалову аўтабіяграфічным, бо сам Кроў калі быў падлеткам працаваў на Rolling Stone. Сцэнар уключае ягоны асабісты досьвед гастроляў з рок-гуртамі Poco, The Allman Brothers Band, Led Zeppelin, Eagles і Lynyrd Skynyrd. Паводле словаў Кроў у гэты ж пэрыяд ён страціў цнатлівасьць, закахаўся і сустрэў сваіх музычных герояў, што ў сваю чаргу было адлюстравана ў кінастужцы ў вобразе галоўнага герою[12].

СюжэтРэдагаваць

У 1969 годзе вундэркінд Ўільям Мілер (Патрык Ф’югіт) з усіх высілкаў імкнецца ўладкавацца ў жыцьці. Ягонае жыцьцё яшчэ больш ускладняецца пасьля таго, як ён даведаўся, што ягоная аўдавелая маці прафэсарка-каледжу Элейн (Фрэнсіс Макдорманд) ілжыва прымусіла яго паверыць, што яму дванаццаць гадоў. Ўільяму на самай справе было толькі адзінаццаць, ён пайшоў у першую клясу ў пяць гадоў і прапусьціў пятую клясу. Ягоная маці забараніла яму і ягонай сястрэ Аніце (Зоўі Дэшанэл) слухаць рок-музыку, бо яна баіцца, што гэта негатыўна можа адбіцца на ейных дзецях. Гэтыя забароны і сталы кантроль прымушае васямнаццацігадовую Аніту пераехаць у Сан-Францыска, каб уладкавацца там ст’юардэсай.

У 1973 годзе Ўільям, якому зараз пятнаццаць, пад уплывам сакрэтнага сховішча рок-альбомаў Аніты імкнецца стаць рок-журналістам, пішучы артыкулы для нязначных газэтаў у Сан-Дыега. Рок-журналіст Лэстэр Бэнгс (Філіп Сэймур Гофман), уражаны матэрыяламі Ўільяма, дае яму 35 даляраў за водгук на канцэрт Black Sabbath. Ахоўнік забараняе Ўільяму заходзіць за кулісы, але калі прыязджае гурт Stillwater, яны праводзяць падлетка за кулісы. Лідэр-гітарысту гурта Расэлу Гэманду (Білі Крудап) спадабаўся новы знаёмы, гэтак жа як і спадабаўся ён Пэні Лэйн (Кейт Гадсан), якая бярэ Ўільяма пад сваю апеку. Не зважаючы на тое, што яна вядзе сябе як стэрэатыпная прыхільніца гурта, Пэні Лэйн настойвае на тым, што яна і ейныя сяброўкі ёсьць «памочніцамі гурта». Менавіта, гэты тэрмін яна вынайшла дзеля апісаньня прыхільніцаў, якія больш прыхільныя да музыкі, чым да саміх рок-зорак.

Рэдактар часопісу ​​Rolling Stone Бэн Фонг-Торэс (Тэры Чэн), мяркуючы, што Ўільям ёсьць старэйшым на самой справе, наймае на працу, каб той напісаў артыкул пра гурт Stillwater, і адпраўляе Ўільяма ў дарогу разам з гуртом, аплочваючы ягоныя выдаткі. Ўільям бярэ інтэрвію ўва ўсіх чальцоў гурту акрамя Расэла, які неаднаразова адкладвае яго. Напружанасьць паміж Расэлам і салістам Джэфам Бэбэ (Джэйсан Лі) неўзабаве становіцца відавочнай усім. Гурт з жартам называе Ўільяма «ворагам», бо ён журналіст, аднак Ўільям пачынае губляць аб’ектыўнасьць, калі ён уключаецца ў іхнае найбліжэйшае кола.

Гуказапісвальная кампанія гурта наймае Дэніса (Джымі Фэлан), прафэсійнага мэнэджара, дзеля вырашэньня праблемаў з пляцоўкамі і прасоўваньнем гурта. Пэні павінна сысьці да таго, як гурт даедзе да Нью-Ёрку, бо тамака чакае дзяўчына Расэла Лэсьлі (Ліза Стаўбэр). Аднаго разу, гурт прайграе Пэні і трох ейных калежанак, якія вандруюць разам з гуртом, іншаму гурту ў покер. Тым часам Дэніс зафрахтоўвае невялікі самалёт, каб гурт мог граць больш канцэртаў. Пэні прыходзіць у рэстарацыю ў Нью-Ёрку, дзе гурт сьвяткуе навіну пра тое, што яны павінны трапіць на вокладку Rolling Stone, аднак на гэтае мерапрыемства яна была незапрошанай. Пасьля таго, як Лэсьлі, дзяўчына Расэла, заўважае, што Пэні спрабуе прыцягнуць увагу Расэла, прыхільніцу просяць сысьці. Ўільям перасьледуе яе ў гатэлі, дзе ратуе ад перадазаваньня дрымай.

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць