Аліцыя Банюшка

Аліцыя Банюшка (нар. 16 кастрычніка 1937 у Мядзеле) — акторка.

У 1956 скончыла Дзяржаўную школу балета ў Гданьску. Шматгадовая прымабалерына Дзяржаўнай Опэры Балтыйскай і пэдагог балету. Здымалася ў фільмах у ролях танцоркі і балерыны: «Pamiętnik Pani Hanki» (1963), «Popioły» (1965), «Tandem» (1966). Яе танцы ўвайшлі ў дакумэнтальны фільм «Eseje» (1962) і кароткамэтражную стужку «Monochromy» (1965).

ЛітаратураРэдагаваць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.