Алін Франкіс
Алін Франкіс (па-валійску: Alun Francis; нарадзіўся ў 1943 годзе) — брытанскі (валійскі) дырыгент.
Алін Франкіс | |
Нарадзіўся | 1943[1][2][3][…] |
---|
Біяграфія
рэдагавацьДэбютаваў у 1966 годзе з наваствораным Ольстэрскім аркестрам, у 1974—1976 гадах яго галоўны дырыгент. У 1976—1978 гадах музычны кіраўнік Іранскай нацыянальнай опэры. У 1979—1985 гадах узначальваў Паўночна-заходні камерны аркестар у Сіетле, затым кіраваў опэрным тэатарам у Энсхэдэ. У 1987—1991 гадах узначальваў Філярманічны аркестар Паўночна-заходняй Нямеччыны, у 1990—1994 гадах — Аркестар імя Гайдна, адначасова ў 1989—1996 гадах музычны кіраўнік Бэрлінскага сымфанічнага аркестру. У цяперашні час — галоўны дырыгент філярманічнага аркестру Нацыянальнага аўтаномнага ўнівэрсытэту Мэхіка.
Сярод ажыцьцёўленых запісаў[4] — творы Ота Клемпэрэра, Эрнста Кшэнэка, Дарыюса Міё (у тым ліку ўсе сымфоніі і фартэпіянныя канцэрты), Жака Офэнбаха, Алана Пэтэрсана, Франсіса Пуленка, Карла Райнэке, Джаакіна Расіні, Людвіга Туе.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт (анг.)