Алёхаўка

рака ў Беларусі

Алёхаўка — рака ў Койданаўскім і Ўзьдзенскім раёнах Менскай вобласьці, левы прыток ракі Ўзьдзянкі (басэйн Нёмана). Даўжыня 17 км. Плошча вадазбору 100 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3%[1].

Рака
Алёхаўка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Малое Гарохавішча
Вусьце Узьдзянка
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 17 км
Плошча басэйну 100 км²
Нахіл воднай паверхні 1,3 ‰

Пачынаецца за 0,8 км на поўнач ад вёскі Малое Гарохавішча Койданаўскага раёну, цячэ паўднёва-заходнімі схіламі Менскага ўзвышша, упадае ва Ўзьдзянку на паўночным усходзе ад вёскі Чурылава Ўзьдзенскага раёну. На ўсім працягу мае каналізаванае рэчышча[2].

  1. ^ Алёхаўка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 73.
  2. ^ Алёхаўка // Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 35

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 35
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл.