Аляксей Туманаў

беларускі футбаліст

Аляксей Туманаў (нар. 19 траўня 2003 году) — беларускі футбаліст, абаронца клюбу «Менск».

Аляксей Туманаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 траўня 2003(2003-05-19)[1] (21 год)
Рост 181 см[1]
Вага 74 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Менск
Нумар 55
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2023—4 Менск 41 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
1 сьнежня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Пачаў займацца футболам у СДЮШАР БФСТ «Дынама», дзе ягоным першым трэнэрам быў Валянцін Дамашэвіч. Пазьней Туманаў далучыўся да акадэміі клюбу «Менск». У 2021 годзе пачаў абараняць колеры дублюючай каманды клюбу. Улетку таго ж году склаў сваю першую прафэсійную працоўную дамову з клюбам[2], аднак чакаць пераводу ў першую каманду давялося ажно да 2023 году. Дэбютаваў за клюб 17 сакавіка 2023 году ў матчы Найвышэйшай лігі супраць мазырскай «Славіі», зьявіўшыся на полі зь першых хвілінаў сустрэчы. Гулец адразу замацаваўся ў асноўным складзе каманды, стаўшы адным з ключавых гульцоў, гуляючы пераважна на левым флянзе абароны. У заключным матчы сэзону 2023 году, які ладзіўся 2 сьнежня, адзначыўся першым голам, які быў улучаны ў браму «Іслачы».

Міжнародная

рэдагаваць

У ліпені 2021 году футбаліст выправіўся на зборы з зборнай Беларусі (да 19 гадоў)[3]. У кастрычніку 2021 году поруч з камандай выправіўся і на кваліфікацыйныя матчы чэмпіянату Эўропы (да 19 гадоў)[4].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць