Аляксей Коласаў
Аляксей Коласаў (нар. 4 студзеня 2002 году) — беларускі хакеіст, брамнік клюбу «Філадэлфія Флаерз» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2021 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Філадэлфія Флаерз» у трэцім раўндзе пад агульным 78-м нумарам.
Аляксей Коласаў | ||
---|---|---|
Пазыцыя | брамнік | |
Кідок/Ловы | левы[d] | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 4 студзеня 2002[1] (22 гады) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Філадэлфія Флаерз | |
Выступаў за | ||
Драфт НХЛ | 78, 2021 Філадэлфія Флаерз | |
Гульнявая кар’ера | 2020 — цяпер |
Кар’ера
рэдагавацьУ хакейную школу трапіў пасьля таго, як ягоная бабуля ўбачыла аб’яву аб наборы ў дзіцячую школу. На першых жа трэнаваньнях адразу заняў браму[2][3]. Выхоўваўся ў СДЮШАР БФСТ «Дынама». Навучаўся ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце фізычнай культуры паводле спэцыяльнасьці хакейнага трэнэра.
Спачатку спаборнічаў у Найвышэйшай лізе, якая ёсьць другой паводле значэньня лігай краіны. Сэзон 2020—2021 гадоў Коласаў пачаў у складзе «Дынама-Маладэчна» з Экстралігі. Празь некаторы час праз абмежаваньні на паездкі з чыньніку пандэміі каранавірусу галоўныя брамнікі менскага «Дынама» сталі недасяжнымі да гульні, а Коласаў дэбютаваў у Кантынэнтальнай хакейнай лізе. У 2020 годзе быў задрафтаваны клюбам «Эры Отэрз» з хакейнай лігі Антарыё, але застаўся ў Беларусі ў складзе сталічнага «Дынама»[4]. Праз год быў абраны на драфце НХЛ 2020 году пад 78-м нумарам «Філадэлфія Флаерз». Як і год раней хакеіст застаўся на радзіме. У сэзоне 2022—2023 гадоў быў асноўным брамнікам менскага «Дынама», згуляўшы больш за іншых галкіпэраў каманды. У тым сэзоне ў 42 матчах рэгулярнага чэмпіянату трымаў каэфіцыент надзейнасьці на паказьніку 2,55. У плэй-оф за тры матчы адбіў 88 % кідкоў суперніка. Сэзон 2023—2024 гадоў бараніў колеры «Дынама» на правах арэнды. Цягам сэзону шматкроць трапляў у розныя топы маладых гульцоў[5], а таксама прызнаваўся найлепшым брамнікам тыдня. Па заканчэньні сэзону стала вядома, што «Філадэлфія Флаерз» чакае прыбыцьця Коласава[6].
2 красавіка 2024 году стала вядома, што брамнік выправіцца ў АХЛ, дзе далучыцца да фарм-клюбу «Лігай Вэлі Фэнтамз»[7]. Згуляўшы толькі адзін матч, пазьней паведамлялася, што ў Коласава ёсьць праблемы з адаптацыяй за акіянам[8]. Адзін з былых партнэраў па камандзе згадваў, што сам Коласаў меў сумневы наконт знаходжаньня ў амэрыканскім клюбе[9]. Увосень 2024 году дэбютаваў у НХЛ у складзе «Філадэлфія Флаерз», стаўшы першым беларускім брамнік у гісторыі лігі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г https://www.eliteprospects.com/player/568347/alexei-kolosov
- ^ Алексей Колосов: за океан пока ехать не собираюсь, еще как минимум сезон поиграю в КХЛ Архіўная копія ад 2024-03-28 г.
- ^ «В «Рейнджерс» дали психологический тест на 150 вопросов». Интервью лучшего молодого вратаря КХЛ Архіўная копія ад 2024-03-28 г.
- ^ «Alexei Kolosov commits to Otters». Ontario Hockey League.
- ^ «Алексей Колосов вошел в топ-10 рейтинга лучших молодых игроков КХЛ в феврале». «Прессбол».
- ^ «Стало известно, когда». «Прессбол».
- ^ «Голкипер „Филадельфии“ Алексей Колосов отправлен в АХЛ». Чемпионат.
- ^ «Алексей Колосов может вернуться в минское „Динамо“. Стала известна возможная причина». Хоккей Беларуси.
- ^ «Кодола рассказал о Колосове: „У него есть сомнения, оставаться ли играть за океаном“». Беларусь 5.