Аляксей Драчоў

беларускі футбаліст

Аляксей Драчоў (нарадзіўся 22 жніўня 1994 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.

Аляксей Драчоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 жніўня 1994(1994-08-22)[1] (30 гадоў)
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013—2014 Маладэчна-2018 8 (0)
2015 Фэнікс
2017—2018 Крумкачы 12 (0)
2019 Вікторыя 13 (0)
2021 Смалявічы 10 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Пачаў займацца футболам у веку 12 гадоў. На юнацкім узроўні гуляў за жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ», менскі «Партызан»[2]. У 2013 годзе гуляў за «Маладэчна-2013» у Другой лізе. З 2014 году выступаў толькі на аматарскім узроўні.

У 2016 годзе далучыўся да клюбу «Крумкачы», дзе гуляў за рэзэрвовы склад ды быў капітанам дубля. У ліпені 2017 году ў сувязі зь фінансавымі цяжкасьцямі клюб пакінула значная колькасьць гульцоў, і абаронца быў далучаны да асноўнага складу. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 29 ліпеня 2017 году ў матчы супраць «Віцебску» (2:2), калі адгуляў усе 90 хвілінаў. У далейшым згуляў яшчэ ў шасьці матчах Найвышэйшай лігі. У сэзоне 2018 году, калі «Крумкачы» не былі дапушчаныя да ўдзелу ў Найвышэйшай лізе, застаўся ў складзе каманды ў Другой лізе.

У сэзоне 2019 выступаў за «Вікторыю» з Мар’інай Горкі[3]. У 2021 годзе абараняў колеры другалігавых «Смалявічаў».

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Крумкачы 2017 Найвышэйшая ліга 7 0
2018 Другая ліга 5 0

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць