Аляксандру Авэрэску

румынскі вайсковы, дзяржаўны і палітычны дзяяч
(Перанакіравана з «Аляксандру Авярэску»)

Алякса́ндру Авэрэ́ску (па-румынску: Alexandru Averescu; 9 красавіка 1859, Бабель, Малдаўскае княства — 3 кастрычніка 1938, Бухарэст) — румынскі вайсковы, дзяржаўны і палітычны дзеяч. Маршал Румыніі (1930). Тройчы займаў пост прем’ер-міністра краіны.

Аляксандру Авэрэску
па-румынску: Alexandru Averescu
Прэм’ер-міністар Румыніі
9 лютага — 15 сакавіка 1918 году
Прэзыдэнт: манарх Фэрдынанд I
Папярэднік: Іянэл Брэціяну
Наступнік: Аляксандру Маргіламан
Прэм’ер-міністар Румыніі
19 сакавіка 1920 году — 18 сьнежня 1921 году
Прэзыдэнт: манарх Фэрдынанд I
Папярэднік: Аляксандру Вайда-Ваявод
Наступнік: Таке Іянэску
Прэм’ер-міністар Румыніі
30 сакавіка 1926 году — 4 чэрвеня 1927 году
Прэзыдэнт: манарх Фэрдынанд I
Папярэднік: Іянэл Брэціяну
Наступнік: Барбу Штырбэй
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 9 красавіка 1859
Бабель, Малдаўскае княства
Памёр: 3 кастрычніка 1938 (79 гадоў)
Бухарэст
Партыя: Народная партыя (Румынія)
Бацька: Канстантын Авэрэску
Маці: Клацільда Авэрэску
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн сьвятога Георгія IV ступені Ордэн Жалезнай кароны ордэн Міхая Храбрага Order of Ferdinand I ордэн Белага арла

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Ізмаіле ў сям’і памешчыка. Удзельнічаў у Расейска-турэцкай вайне 1877—1878 гадоў. У 1886 годзе скончыў вайсковую акадэмію ў Турыне (Італія). З 1895 па 1898 год — вайсковы аташэ ў Бэрліне. У 1907—1908 гадах — вайсковы міністар. У 1907 годзе кіраваў падаўленьнем сялянскіх паўстаньняў у Валахіі і Малдове. У 1911 годзе прызначаны начальнікам румынскага генэральнага штабу. Падчас Другой балканскай вайны (29 чэрвеня — 10 жніўня 1913) кіраваў апэрацыямі супраць баўгарскай арміі. Падчас Першай сусьветнай вайны 1914—1918 гадоў камандаваў корпусам, пазьней арміяй. З 1919 году — міністар унутраных справаў. Ажыцьцяўляў карныя экспэдыцыі супраць украінскага насельніцтва ў Букавіне і Бесарабіі. У 1920—1921 і 1926—1927 гадах — прэм’ер-міністар Румыніі. Дамогся ад дзяржаваў Антанты прызнаньня Бесарабіі румынскай тэрыторыяй. Заснавальнік Народнай партыі, адзін з ідэолягаў стварэньня «Вялікай Румыніі». Падчас свайго другога прэм’ерства ў зьнешняй палітыцы зблізіўся з Італіяй. У 1930-я гады выступаў за саюз зь Нямеччынай.

Літаратура

рэдагаваць
  • Виноградов В. Н. Румыния в годы первой мировой войны. М., 1969
  • Очерки политической истории Румынии (1859—1944). Кишинёв, 1985
  • Филипенко А. А. Александру Авереску — румынский маршал из села Озёрное// Юго-запад. Одессика, вып.4, С. 240—256

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць