Аляксандру Авэрэску

румынскі вайсковы, дзяржаўны і палітычны дзяяч

Алякса́ндру Авэрэ́ску (па-румынску: Alexandru Averescu; 9 красавіка 1859, Бабель, Малдаўскае княства — 3 кастрычніка 1938, Бухарэст) — румынскі вайсковы, дзяржаўны і палітычны дзеяч. Маршал Румыніі (1930). Тройчы займаў пост прем’ер-міністра краіны.

Аляксандру Авэрэску
па-румынску: Alexandru Averescu
Прэм’ер-міністар Румыніі
9 лютага — 15 сакавіка 1918 году
Прэзыдэнт манарх Фэрдынанд I
Папярэднік Іянэл Брэціяну
Наступнік Аляксандру Маргіламан
Прэм’ер-міністар Румыніі
19 сакавіка 1920 году — 18 сьнежня 1921 году
Прэзыдэнт манарх Фэрдынанд I
Папярэднік Аляксандру Вайда-Ваявод
Наступнік Таке Іянэску
Прэм’ер-міністар Румыніі
30 сакавіка 1926 году — 4 чэрвеня 1927 году
Прэзыдэнт манарх Фэрдынанд I
Папярэднік Іянэл Брэціяну
Наступнік Барбу Штырбэй
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся9 красавіка 1859
Бабель, Малдаўскае княства
Памёр3 кастрычніка 1938 (79 гадоў)
Бухарэст
ПартыяНародная партыя (Румынія)
Адукацыя
Бацька Канстантын Авэрэску
Маці Клацільда Авэрэску
Узнагароды
ордэн сьвятога Георгія IV ступені Ордэн Жалезнай кароны ордэн Міхая Храбрага Order of Ferdinand I ордэн Белага арла

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Ізмаіле ў сям’і памешчыка. Удзельнічаў у Расейска-турэцкай вайне 1877—1878 гадоў. У 1886 годзе скончыў вайсковую акадэмію ў Турыне (Італія). З 1895 па 1898 год — вайсковы аташэ ў Бэрліне. У 1907—1908 гадах — вайсковы міністар. У 1907 годзе кіраваў падаўленьнем сялянскіх паўстаньняў у Валахіі і Малдове. У 1911 годзе прызначаны начальнікам румынскага генэральнага штабу. Падчас Другой балканскай вайны (29 чэрвеня — 10 жніўня 1913) кіраваў апэрацыямі супраць баўгарскай арміі. Падчас Першай сусьветнай вайны 1914—1918 гадоў камандаваў корпусам, пазьней арміяй. З 1919 году — міністар унутраных справаў. Ажыцьцяўляў карныя экспэдыцыі супраць украінскага насельніцтва ў Букавіне і Бесарабіі. У 1920—1921 і 1926—1927 гадах — прэм’ер-міністар Румыніі. Дамогся ад дзяржаваў Антанты прызнаньня Бесарабіі румынскай тэрыторыяй. Заснавальнік Народнай партыі, адзін з ідэолягаў стварэньня «Вялікай Румыніі». Падчас свайго другога прэм’ерства ў зьнешняй палітыцы зблізіўся з Італіяй. У 1930-я гады выступаў за саюз зь Нямеччынай.

Літаратура

рэдагаваць
  • Виноградов В. Н. Румыния в годы первой мировой войны. М., 1969
  • Очерки политической истории Румынии (1859—1944). Кишинёв, 1985
  • Филипенко А. А. Александру Авереску — румынский маршал из села Озёрное// Юго-запад. Одессика, вып.4, С. 240—256

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць