Аляксандраўская гімназія (Гомель)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Аляксандраўская гімназія
| |
Аляксандраўская гімназія
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Гомель |
Каардынаты | 52°25′56″ пн. ш. 31°00′14″ у. д. / 52.43222° пн. ш. 31.00389° у. д.Каардынаты: 52°25′56″ пн. ш. 31°00′14″ у. д. / 52.43222° пн. ш. 31.00389° у. д. |
Архітэктурны стыль | нэаклясыцызм |
Аўтар праекту | Станіслаў Шабунеўскі |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Аляксандраўская гімназія | |
Аляксандраўская гімназія на Вікісховішчы |
Аляксандраўская гімназія — помнік архітэктуры канца XIX ст. у Гомлі. Знаходзіцца на рагу гістарычных Аляксандраўскай і Магілёўскай вуліцаў[a]. Твор архітэктуры нэаклясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. Цяпер тут месьціцца адміністрацыйна-навучальны корпус Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту транспарту.
Гісторыя
рэдагавацьМураваны будынак клясычнай мужчынскай гімназіі ў Гомлі збудавалі ў 1897—1898 гадох паводле праекту архітэктара Станіслава Шабунеўскага. Назва гімназіі — ад імя маскоўскага гаспадара Алякандра III.
Будынак пацярпеў у Другую сусьветную вайну, пры паваеннай рэканструкцыі ў бакавых крылах надбудавалі трэці паверх (інжынэр Рыгор Ханін).
У Гомельскім абласным краязнаўчым музэі захоўваецца бронзавая закладная дошка на пачатак будаваньня гімназіі.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры нэаклясыцызму. Гэта 2-павярховы П-падобны ў пляне будынак. Буйныя падзелы галоўнага фасада і бакавых рызалітаў (больш высокія памяшканьні на другім паверсе) надаюць будынку манумэнтальнасьць. Парадны ўваход галоўнага фасада вылучаецца портыкам з элемэнтамі карынцкага і дарычнага ордэраў і завяршаецца трыкутным франтонам. Сьцены, аздобленыя ліштвамі, ляпнымі ўстаўкамі, цягамі, мэандрам, завяршаюцца багата дэкараваным фрызам і разьвітым прафіляваным карнізам. Вокны першага паверху прастакутныя, другога — аркавыя.
Унутраны плян калідорны з аднабаковым разьмяшчэньнем клясных памяшканьняў. У цэнтральнай частцы на галоўнай восі парадны вэстыбюль з 3-маршавымі сходамі, абапал якіх клясныя і адміністрацыйныя памяшканьні. У крыле, арыентаваным на гістарычную Магілёўскую вуліцу, разьмяшчаліся актавая і гімнастычная залі[1].
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі і графіка
рэдагаваць-
С. Шабунеўскі, 1897 г.
-
С. Шабунеўскі, 1897 г.
-
1901 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
1911 г.
-
1941—1943 гг.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Уваход
-
Фрагмэнт
-
Фрагмэнт
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Камсамольская, 9
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 155.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 312Г000039 |