Аляксандар (рака)
Алякса́ндар (Алякса́ндр) — рака ў Ізраілі. Бярэ пачатак у гарах Самарыі і ўпадае на поўнач ад горада Нетанія ў Міжземнае мора. Даўжыня ракі — каля 45 км.
У Аляксандар упадаюць невялікія рэчкі Шхем, Танінім, Амэц, Бахан, Авіхайль, Ахзаў. Большая частка рэчкі праходзіць праз даліну Хэфер. Аляксандар — адзіная ізраільская міжземнаморская рака, у якой, нягледзячы на забруджаньне вады, водзяцца чарапахі. Праз раку перакінуты Чарапахавы мост, які прыцягвае шмат турыстаў паназіраць за гэтымі паўзунамі.
Названая ў гонар цара старажытнай габрэйскай дзяржавы Юдэя, які жыў у I стагодзьдзе да н. э. — Аляксандра Яная.
У апошні час Аляксандр пачалі актыўна вычышчаць і прыводзіць вадаём у належны выгляд. На гэтыя мэты трацяцца істотныя бюджэтныя сродкі.
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |