Аляксандар Шасьцюк

беларускі футбаліст

Аляксандар Шасьцюк (нар. 5 чэрвеня 2002 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Іслачы».

Аляксандар Шасьцюк
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 чэрвеня 2002(2002-06-05)[1] (22 гады)
Рост 188 см[2]
Вага 88 кг[3]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Іслач
Нумар 13
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021 Дынама Берасьце 29 (4)
2022 Пары Ніжні Ноўгарад[d] 0 (0)
2022 РФШ 0 (0)
2022 Дынама Берасьце 12 (4)
2023—2024 БАТЭ 20 (1)
2024—4 Іслач 28 (16)
Зборныя
2021 Беларусь (да 21) 5 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
19 красавіка 2025.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец берасьцейскага «Дынама», дзе спачатку выступаў за юнацкія каманды. У 2019 годзе пачаў выступаць за клюбны дубль. У 2020 годзе пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, але гэтак і не згуляў за яе. У пачатку 2021 году, пасьля таго як большасьць гульцоў пакінула «Дынама», пачаў трэнавацца з асноўным складам. У лютым 2021 году падпісаў новы трохгадовы кантракт з клюбам[4]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 14 сакавіка 2021 году ў матчы першага тура супраць рэчыцкага «Спадарожніка» (4:0), дзе адзначыўся голам. У далейшым замацаваўся ў першым складзе дынамаўцаў, гуляў пераважна ў пачатковым складзе дружыны.

У студзені 2022 году выкупіў свой кантракт у «Дынама» і пакінуў Берасьце[5]. Хутка склаў двухгадовую ўгоду з клюбам «Ніжні Ноўгарад» з расейскай Прэм’ер-лігі[6]. Пачынаў разам зь ніжагародзкай камандай рыхтавацца да сэзону, але ў лютым трэнаваўся і рыхтаваўся да сэзону з рыскім РФШ, які неўзабаве арандаваў нападніка[7]. У рыскім клюбе выступаў за другую каманду, за асноўны склад гэтак і ня выйшаў на поле.

У ліпені 2022 году вярнуўся ў берасьцейскае «Дынама», падпісаўшы кантракт да канца сэзону[8]. У студзені 2023 году па заканчэньні кантракта пакінуў берасьцейскі клюб[9] і хутка ўзмоцніў склад барысаўскага БАТЭ[10]. У сакавіку 2024 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з барысаўчанамі[11] і прыяднаўся да «Іслачы»[12]. У новым клюбе хутка замацаваўся ў асноўным складзе. 21 красавіка 2024 году ў матчы супраць «Слуцку» правёў два галы, чым дапамог камандзе адтрымаць перамогу зь лікам 1:3. Пасьля гэтага ажно да пачатку жніўня кожны раз выходзячы ў пачатковым складзе, футбаліст адзначаўся голам у браму супернікаў, за выняткам матчу супраць сталічнага «Дынама». У канцы сэзону амаль два месяцы прапусьціў праз траўму, але гэта не перашкодзіла яму застацца найлепшым бамбардзірам «Іслачы» ў чэмпіянаце. Па заканчэньні сэзону спрабаваў уладкавацца ў расейскі «Ротар»[13] і польскую «Варту»[14], але вярнуўся ў беларускі клюб[15][16].

Міжнародная

рэдагаваць

У сакавіку 2019 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у элітным раўндзе чэмпіянату Эўропы, у трох матчах адзначыўся двума галамі. 26 сакавіка 2021 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у пачатковым складзе ў таварыскім матчы супраць зборнай Армэніі (2:1) і быў заменены ў другім тайме.

  1. ^ а б в г д https://www.transfermarkt.ru/aleksandr-shestyuk/profil/spieler/662070
  2. ^ а б https://fcisloch.by/player.asp?id=%D0%90lek%D1%81andr-She%D1%81tjuk-755&season=2025MEN
  3. ^ а б https://fcbate.by/team/base/92
  4. ^ Футбол. Александр Шестюк, с 5 голами ставший лучшим бомбардиром "Winter Cup", продлил контракт с брестским "Динамо" на 3 года Праверана 4 мая 2021 г. Архіўная копія ад 28 красавіка 2021 г.
  5. ^ Шестюк выкупил свой контракт у брестского "Динамо" и покинул клуб
  6. ^ Шестюк заключил контракт с "Нижним Новгородом"
  7. ^ "РФШ" официально представил Александра Шестюка в качестве игрока команды
  8. ^ Брестское "Динамо" объявило о возвращении в команду Шестюка
  9. ^ Футбол. Александр Шестюк покинул брестское "Динамо" (рас.). pressball.by (2023-01-05). Праверана 2023-01-05 г. Архіўная копія ад 5 студзеня 2023 г.
  10. ^ Футбол. Александр Шестюк стал игроком БАТЭ (рас.). pressball.by (2023-01-06). Праверана 2023-01-06 г. Архіўная копія ад 6 студзеня 2023 г.
  11. ^ Шестюк покинул БАТЭ (рас.)
  12. ^ Александр Шестюк подписал контракт с "Ислочью" (рас.)
  13. ^ Александр Шестюк находится на просмотре в "Роторе" (рас.). Football.by (2025-01-15). Праверана 2025-03-08 г.
  14. ^ Источник: переход Александра Шестюка в польскую "Варту" может не состояться (рас.). Прессбол (2025-02-04). Праверана 2025-03-08 г.
  15. ^ Лучший бомбардир "Ислочи" продлил контракт с клубом из Минского района (рас.). Sport5 (2025-02-19). Праверана 2025-03-08 г.
  16. ^ Александр Шестюк вернулся в расположение "Ислочи" (рас.). Прессбол (2025-02-12). Праверана 2025-03-08 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць