Аляксандар Фралоў
беларускі кардыёляг
Алякса́ндар Уладзі́меравіч Фрало́ў (1948, Горадня, цяпер Беларусь) — беларускі кардыёляг.
Аляксандар Фралоў | |
Дата нараджэньня | 30 студзеня 1948 (76 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Горадня, Беларуская ССР, СССР |
Месца вучобы | Ленінградзкі інстытут авіяцыйнага прыладабудаваньня (1972) |
Навуковая сфэра | кардыялёгія |
Месца працы | Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар кардыялёгіі (з 1976-га) |
Вядомы як | арганізатар сэрыйнага выпуску лічбавых дыягнастычных прыладаў і апраграмаваньня ў Беларусі |
Навуковая ступень | доктар навук (1996) |
Узнагароды | Дзяржаўная прэмія Беларусі (1996) |
Доктар біялягічных навук (1996) і ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996). Аўтар навуковых працаў пра апрацоўку сыгналаў у галіне мэдычнай інфарматыкі. Наладзіў у Беларусі сэрыйны выпуск лічбавых дыягнастычных прыладаў і апраграмаваньня[2].
У 1972 годзе скончыў Ленінградзкі інстытут авіяцыйнага прыладабудаваньня (Расейская СФСР). З 1973 году працаваў у Менскім мэдычным інстытуце. У 1976-м уладкаваўся ў Беларускі навукова-дасьледчы інстытут кардыялёгіі, дзе ў 2000 годзе стаў загаднікам лябараторыі[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.16.djvu/452_996x9999.jpeg
- ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 31 студзеня 2014. — № 18 (27628). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ^ Фралоў Аляксандар Уладзімеравіч // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — С. 452. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0263-6
Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |