Аляксандар Рагожнік

беларускі дзяржаўны дзяяч

Аляксандар Рагожнік (11 чэрвеня 1976, Гомель) — беларускі дзяржаўны дзяяч. Міністар прамысловасьці (2022—2024), амбасадар Беларусі ў Расеі з 2024 году.

Аляксандар Рагожнік
па-беларуску: Аляксандр Мікалаевіч Рагожнік
Міністар прамысловасьці Рэспублікі Беларусі
3 кастрычніка 2022 — 27 чэрвеня 2024
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Раман Галоўчанка
Папярэднік: Пётар Пархомчык
Наступнік: Аляксандар Яфімаў
генэральным дырэктарам ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу «Менскі маторны завод»
2018 — 3 кастрычніка 2022
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 11 чэрвеня 1976
Гомель
Адукацыя:

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Пасьля заканчэньня ВНУ служыў у ворганах унутраных спраў. У 1999 годзе атрымаўы пасаду інспэктара аддзелу «Гомель-Пасажырскі» мытнага пункта Гомельскай мытні.

Праз год стаў галоўным спэцыялістам аддзелу рэгіянальнага разьвіцьця адміністрацыі свабоднай зоны «Гомель-Ратон». Наступныя два гады працаваў у аддзеле маркетынгу аднаго з прадпрыемстваў.

Пасьля працаваў у Мінэнерга. З 2003 па 2006 год узначальваў прыватнае ўнітарнае гандлёвае прадпрыемства, а потым перайшоў на працу ў іншае. Пасьля чаго зноў прыйшоў працаваць у Мінэнерга на пасаду намесьніка начальніка эканамічнага ўпраўленьня, а потым і на пасаду начальніка.

З 2008 па 2010 год узначальваў упраўленьне эканомікі адміністрацыі Ленінскага раёна Менску. Потым год кіраваў прадпрыемствам «КБТЭМ-ІТЦ». З 2011 па 2018 год кіраваў ААТ «Оптаэлектронныя сыстэмы».

У 2011 годзе ў Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь атрымаў другую вышэйшую адукацыю па спэцыяльнасьці «Дзяржаўнае кіраваньне нацыянальнай эканомікай».

З 2018 год быў генэральным дырэктарам ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу „Менскі маторны завод“».

3 кастрычніка 2022 году прызначаны на пасаду міністра прамысловасьці Рэспублікі Беларусь[1].

27 чэрвеня 2024 году прызначаны амбасадарам Беларусі ў Расеі[2].