Аляксандар Прылуцкі

Аляксандар Прылуцкі (па-польску: Aleksander Przyłucki; 27 студзеня 1910, Чанстахова, Польшча — 1 кастрычніка 1993, Санак, Падкарпацкае ваяводзтва, Польшча) — каталіцкі сьвятар бізантыйскага абраду.

Выхоўваўся ў Княскім Ортэлі. У 1925 там выкладаў ксёндз Базыль Грынык, які накіраваў яго навучацца ў гімназіі рэдэмптарыстаў у Збаісках, пасьля ў гімназіі ў Дарагічыне. У 1929 паступіў у грэка-каталіцкую сэмінарыю ў Перамышлі. У 1930 стаў сэмінарыстам Папскай духоўнай сэмінарыі ў Дубне. 17 красавіка 1934 скончыў сэмінарыю й быў высьвечаны на сьвятара. Працаваў у парафіях Седлецкае дыяцэзіі. 22 жніўня 1940 стаў парахам нэаўніяцкай парафіі ў Кастамлотах. У 1944, нягледзячы на «Апэрацыю Вісла», у выніку якой многія яго парафіяне былі вывезены, працягваў душпастырскую дзейнасьць. Калі ў 1947 ардынарый Седлецкай дыяцэзіі прапанаваў перавесьці парафію ў лацінскі абрад, працягваў служыць ва ўсходнім абрадзе. 1 верасьня 1969 сышоў з пасады параха на адпачынак.

Папярэднік
Яўген Ружыцкі
Парах каталіцкай парафіі бізантыйска-славянскага абраду ў Кастамлотах
1940—1969
Наступнік
Раман Пентка

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць