Аляксандар Паль
Алякса́ндар Уладзі́меравіч Паль (па-расейску: Александр Владимирович Паль, нар. 16 сьнежня 1988, Чалябінск, Чалябінская вобласьць, РСФСР, СССР) — расейскі актор тэатру, кіно. Ляўрэат кінафэстываля «Кінатаўр» 2015 году за найлепшую мужчынскую ролю (стужка «Трапкавы саюз»)[1].
Аляксандар Уладзімеравіч Паль | |
па-расейску: Александр Владимирович Паль | |
Дата нараджэньня | 16 сьнежня 1988 (36 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | актор |
Месца працы | |
Гады дзейнасьці | з 2013 |
IMDb | ID nm5952124 |
Жыцьцё
рэдагавацьСвой род вядзе ад волскіх немцаў, якія былі выселеныя на Ўрал з-за прымусовага высяленьня па загадзе Сталіна[2]. З пачатку не хацеў быць акторам[3]. Вучыўся ў Расейскім інстытуце тэатральнага мастацтва на курсе Леаніда Хейфеца. Граў у спэктаклях Маскоўскага тэатра юнага гледача і Тэатра імя Маякоўскага.
Погляды
рэдагавацьА. Паль двойчы затрымлівалі за ўдзел у вулічных вечах: 12 чэрвеня 2017 году на чале з Аляксеем Навальным і 3 жніўня 2019 года на вулічным мітынгу ў Маскве за свабодныя выбары. Свае здымкі ў паліцэйскай машыне А. Паль паказваў на сваіх старонках у Інстаграме і Фэйсбуку[4]. 16 верасьня 2019 года запусьціў флешмоб у падтрымку Паўла Усьцінава і з 18 верасьня заклікаў прыходзіць да ўправы прэзыдэнта Расеі на адзіночныя пікеты. Адкрыта выказваўся ў падтрымку абвінавачаных за ўдзел у вулічных вечах 2019 году. (г. зв. «Маскоўская справа 2019 г.»).
Кіно
рэдагавацьПершаю кінаработаю Аляксандра Паля стаў вобоаз у камэдыі «Горка!». Роля не была галоўнай у стужцы, але А. Паль здолеў зьвярнуць увагу СМІ на сябе[5][6].
Пасьля на экраны вышла камэдыя «Ўсё й адразу», дзе Паль граў адзну з галоўных роляў. У 2014 годзе зьняўся ў кароткім кіно «Выпадкова», якое было ўзнагароджанае на кінафэстывалі «Кінатаўр» за лепшую кароткую стужку. Яна ўвайшла ў зборнік «Новыя расейцы», які паказвалася ў кінатэатрах.
У 2015 годзе вышла некалькі стужак з удзелам Аляксандра Паля: «Хлопец з нашых могілак», «Бязь межаў», «Хардкор» і «Краіна цудаў». У 2015 годзе на кінафэстывалі «Кінатаўр» за ролю ў стужцы Міхаіла Мясьцецкага «Трапкавы саюз» (па-расейску: Тряпичный союз) разам з акторамі Васіліем Буткевічам, Паўлам Чынаровым і Іванам Янкоўскім быў узнагароджаны за лепшую мужчынскую ролю[7].
На Маскоўскім міжнародным кінафэстывалі 2016 году быў узнагароджаны асобнай узнагародаю самаму таленавітаму маладому актору[8].
Сьпіс стужак
рэдагавацьГод | Стужка | Роля |
---|---|---|
2013 | «Горка!» | Лёха, брат Ромы |
2013 | «Пяльмені» | Танцор у клюбе |
2013 | «Усё й адразу» | Дэн |
2014 | «Горка!» | Лёха, брат Ромы |
2017 | «Дыямантавы канец» | «9 траўня. Асабістыя адносіны» |
2014 | «Выпадкова» | Сяргейка |
2014 | «Елкі 1914» | Іван |
2015 | «Новыя расейцы» | Сяргейка[a] |
2015 | «Хлопец з нашых могілак» | Коля |
2015 | «Бязь межаў» | лейтэнант пагранічнае службы Гарэлаў |
2015 | «Краіна цудаў» | Слуга ППС Саня |
2015 | «Жорсткае порна» | найміт з агнямётам |
2015 | «Трапкавы саюз» | Папоў |
2016 | «Слава» | здымаўся |
2016 | «Добры дзень» | здымаўся |
2016 | «Раніца» | здымаўся |
2016 | «Ледакол» | Кукушкін |
2016 | «Добры хлопчык» | Станіслаў Ільліч |
2016 | «Пецярбург. Толькі па любові» («Раніца») |
Аляксандар Братаў |
2017 | «Жыцьцё наперадзе» | Генадзі |
2017 | «Вы ўсе мяне зьліце» | Вова |
2017 | «Пра любоў. Толькі для дарослых» | дыджэй Віктор |
2017 | «Налёт» (сэрыял) | Фёдар Вачэўскі |
2017 | «Дзеткі» (сэрыял) | здымаўся |
2017 | «Электрычны ток» | здымаўся |
2018 | «Алеся» | Корп |
2018 | «Не» | здымаўся |
2019 | «Толя-робат» | Толя |
2019 | «Глыбей!» | Раман |
2019 | «Вернасьць» | Сяргей |
2019 | «БІХЭПІ» | |
2020 | «Чаго хоча Слава?» | Міхаіл |
2021 | «Ніхто» | брат Юліяна, хулігана з аўтобуса |
2022 | «Бансу» | Бансу |
Кароткія стужкі
рэдагавацьЗаўвагі
рэдагаваць- ^ Стужка злучаная з розных асобных кароткіх стужак разам з стужкаю «Выпадкова»
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Приз «Кинотавра» за лучшую мужскую роль разделили четыре актёра 15 чэрвеня 2015 г. Праверана 25 жніўня 2017 г.
- ^ Александр Паль: «Мне говорили: „Куда ты суёшься? В Москве куплено всё“» 21 лютага 2014 г. Праверана 25 жніўня 2017 г.
- ^ Сверхновые: Александр Паль и Юлия Александрова (рас.) 23 кастрычніка 2014 г. Праверана 25 жніўня 2017 г.
- ^ Александр Паль был задержан на протестной акции за свободные выборы, Кино-театр.ру, 3 августа 2019 года
- ^ Александр Паль, звезда фильма «Горько!» об амплуа комедийного актёра, новых ролях в кино и герое поколения 10 чэрвеня 2015 г. Праверана 25 жніўня 2017 г.
- ^ Александр Паль: «Я работаю не для того, чтобы в меня тыкали пальцем» (рас.) 9 чэрвеня 2015 г. Праверана 25 жніўня 2017 г.
- ^ Анна Лалетина (17 лютага 2016) Россия на Берлинале: космонавтам такое нравится. Интерфакс. Праверана 16 кастрычніка 2016 г.
- ^ Дарья Екамасова и Александр Паль признаны самыми талантливыми. Актёры стали лауреатами специальной премии Chopard Talent Award в рамках ММКФ-2016. WomanHit.ru (30 чэрвеня 2016). Праверана 17 кастрычніка 2016 г.
- ^ Новый клип «Ленинграда»: Александр Паль ограбил банк и сжёг девушку