Аляксандар Мяцельскі

Алякса́ндар Сярге́евіч Мяце́льскі (1918, в. Дзюдзеў, Слуцкі павет, Менская губэрня, цяпер Слуцкі раён, Менская вобласьць — ?) — беларускі пэдагог.

Аляксандар Мяцельскі
Дата нараджэньня 1918
Месца нараджэньня
Дата сьмерці невядома
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Мяцельскі.

Зь сялянскае сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнае СШ в. Навасёлкі Пухавіцкага раёну Менскае вобласьці. Арыштаваны 25 верасьня 1937. Асуджаны 27 лістапада 1937 тройкай НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 10 гадоў працоўна-папраўчых лягераў. Этапаваны ў Самарскі лягер НКВД Куйбышаўскае вобласьці. 23 студзеня 1940 НКВД БССР тэрмін пакараньня зьніжаны да 5 гадоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзыдыюмам Менскага абласнога суду 24 верасьня 1960. Асабовая справа № 16771-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць