Аляксандар Музыкантаў

беларускі піяніст

Алякса́ндар Музыка́нтаў (нарадзіўся 3 жніўня 1983, Магілёў) — беларускі піяніст.

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў 1983 годзе ў Магілёве[1]. Навучаўся ў Рэспубліканскім музычным каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, пазьней — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (выпускнік 2007 году). Вучань прафэсаркі Зоі Качарскай.

Трыюмфатар Міжнароднага конкурсу піяністаў «Менск-2000», на якім, у 15-гадовым веку, заняў першае месца, атрымаў прыз слухацкіх сымпатыяў і прыз за найлепшае выкананьне абавязковага твору беларускага кампазытара (апошні — падзяліў з двума іншымі канкурсантамі). У 2006 годзе стаўся ляўрэатам Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Эміля Гілельса ў Адэсе (6 прэмія).

Ігру Аляксандра Музыкантава вылучае выдатная тэхніка, высокая культура гуку, ясныя й яскравыя прачытаньні музычных твораў. Вядомы як выдатны інтэрпрэтатар твораў Бэтговэна, Шапэна, Ліста, Чайкоўскага, Пракоф’ева. Рэгулярна канцэртуе ў Беларусі і за мяжой.

  1. ^ Александр Музыкантов (рас.) Об артисте

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць