Аляксандар Лядніцкі

Аляксандар Лядніцкі (14 лістапада 1866, Менск, Менская губэрня — 11 жніўня 1934, Варшава) — палітычны і грамадзкі дзяяч Расейскай імпэрыі і Польшчы. Юрыст, кандыдат юрыдычных навук (1889).

Аляксандар Лядніцкі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 15 ліпеня 1866(1866-07-15)[1]
Памёр: 11 жніўня 1934(1934-08-11)[2] (68 гадоў)
Партыя:
Дзеці: Wacław Lednicki[d] і Maryla Lednicka-Szczytt[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Камандорскі крыж з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы
Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 14 лістапада 1866 году ў Менску. Скончыў Менскую губэрнскую гімназію, вучыўся ў Маскоўскім унівэрсытэце, Дзямідаўскім юрыдычным ліцэі ў Яраслаўлі. Узначальваў Маскоўскае рымска-каталіцкае таварыства дабрачыннасьці (1896—1917), спрыяў адкрыцьцю ў Маскве польскіх культурных арганізацыяў «Лютня», «Сокал», «Польскі дом» і інш. У 1905 годзе ўдзельнічаў у заснаваньні Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі, у 1905—1916 чалец яе ЦК. Чалец Менскага таварыства сельскай гаспадаркі.

У 1906 годзе па пратэкцыі Эдварда Вайніловіча быў абраны дэпутатам I Дзяржаўнай думы (ад Менскай губэрні), дзе ўзначаліў Саюз аўтанамістаў. Належаў да лібэральна-дэмакратычнага кірунку краёвага руху ў Беларусі і Летуве. У польскім нацыянальным руху прапаноўваў выставіць на першы плян заклікі, якія б адпавядалі інтарэсам беларусаў і літоўцаў. У 1907 годзе выступіў з ідэяй стварэньня Прагрэсіўнай краёвай партыі, якая б адстойвала інтарэсы ўсяго краю і народаў, што насяляюць яго.

У 1916 годзе пад уплывам паражэньняў Расеі ў Першай сусьветнай вайне, канчаткова стаў прыхільнікам незалежнасьці польскіх, беларускіх і літоўскіх зямель, што прывяло і да разрыву з партыяй кадэтаў. Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі (1917) старшыня Ліквідацыйнай камісіі па справах Каралеўства Польскага. З кастрычніка 1918 году — у Варшаве, выдаваў часопіс «Tydzień Polski» («Тыдзень польскі»). У 1919 годзе — адзін з кіраўнікоў Польска-беларускага таварыства для палітычнага і культурнага супрацоўніцтва на Беларусі, у 1922 годзе ўдзельнічаў у выбарах у сейм ад Саюзу крэсавай дэмакратычнай інтэлігенцыі.

З 1924 годзе працаваў юрыдычным кансультантам. У сувязі з абвінавачваньнямі ў карупцыі 11 жніўня 1934 году скончыў жыцьцё самагубствам. У 1937 годзе суд прызнаў яго невінаватым.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Аляксандар Лядніцкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б zespół autorów Інтэрнэт-энцыклапедыя PWN (пол.)
  2. ^ а б Bibliothèque nationale de France Aleksander Lednicki // data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.