Аляксандар Квяткевіч

Аляксандр Квяткевіч (нар. 4 лютага 1987, Менск) — беларускі палітзьняволены, асуджаны за ўдзел у дэманстрацыі пратэсту супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў навечар 19 сьнежня 2010 г.

Аляксандар Квяткевіч

Біяграфія

рэдагаваць

Скончыў школу № 168 у Менску, потым вучыўся ў ПТВ па спэцыяльнасьці «сталяр-станочнік». Працаваў на вытворчасьці — вырабляў кампрэсары для машын.

Адбыў 12-суткавы арышт за ўдзел у акцыі 19 сьнежня 2010 г. 4 студзеня затрыманы як падазраваны. Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Знаходзіўся пад вартай у СІЗА КДБ. 26 траўня 2011 г. асуджаны судзьдзёй Ленінскага суду Менску Людмілай Грачовай на 3 гады 6 месяцаў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў Івацэвіцкай калёніі № 22 «Ваўчыныя норы».

Вызвалены 13 жніўня 2011 г.