Аляксандар Калоша
Аляксандар Калоша (1905, в. Заямнае, Стаўпецкі павет, цяпер Стаўпецкі раён — 1985, Чэхаславаччына) — беларускі грамадзкі дзеяч.
Аляксандар Калоша | |
Дата нараджэньня | 1905 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1985 |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Сябра ў | Беларускі камітэт самапомачы і Беларуская цэнтральная рада |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьЗ канца 1920-х жыў у Чэхаславаччыне. У 1940—1942 гадах намесьнік старшыні Праскага аддзелу Камітэту самапомачы. У 1942—1945 гадах кіраваў беларускім аддзелам Арбайтсфронту («Рабочага фронту») у Бэрліне.
У 1942 годзе ажаніўся з Вольгай Вяршынінай, дачкой Міколы Вяршыніна, выбітнага беларускага дзеяча БНР у Чэхаславаччыне.
У сакавіку 1944 году быў абраны старшынём Беларускага камітэту самапомачы ў Бэрліне. У жніўні 1944 году быў уведзены ў склад Беларускай Цэнтральнай Рады. У 1945 годзе вярнуўся ў Прагу. Неўзабаве пасьля вайны сям’я Калошаў перабралася ў вёску Худэнін (Chudenín), дзе вяла гаспадарку.
У 1947-м Калоша атрымаў чэхаславацкае грамадзянства. Арыштаваны адначасова зь сям’ёй Геніюшаў. 20 студзеня 1949 году вывезены з Прагі ў СССР і асуджаны на 25 гадоў лягэроў. 20 верасьня 1955 году вызвалены па амністыі і перададзены чэхаславацкім уладам. Арышт Калошы прызналі беспадстаўным, 1 ліпеня 1956 году ён быў вызвалены. Пакуль Калоша сядзеў на Калыме, яго жонка Вольга трагічна сышла з жыцьця ў 1952 годзе.
Ён стаў адзіным беларусам, каму ўдалося вярнуцца ў Чэхаславаччыну пасьля савецкіх лягераў. Перадусім ён спасылаўся на ранейшае чэхаславацкае грамадзянства і на асірацелых дзяцей.
Пахаваны ў Празе, на Альшанскіх могілках побач з жонкай і цесьцем. Аднак імя Калошавага цесьця Вяршыніна, праўдападобна, зь перасьцярогі зьнікла ўжо ў 50-я гады, калі ўвабраліся ў моц камуністы.
Літаратура
рэдагаваць- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Лявон Юрэвіч. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — Мн.: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — ISBN 978-985-7007-43-1
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Неверагодны лёс консула БНР: знайшлі магілу і нашчадкаў, Радыё Свабода, 14 сакавіка 2018 году