Альхоўка (Падляскае ваяводзтва)
Альхоўка (па-польску: Olchówka, на мясцовай беларускай гаворцы: Аліхоўка[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.
Альхоўка | |
польск. Olchówka | |
Першыя згадкі: | 1757 |
Мясцовая назва: | Аліхоўка |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Нараўка |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-220 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°51′20.2″ пн. ш. 23°49′35.0″ у. д. / 52.855611° пн. ш. 23.826389° у. д.Каардынаты: 52°51′20.2″ пн. ш. 23°49′35.0″ у. д. / 52.855611° пн. ш. 23.826389° у. д. |
Альхоўка | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вёска мяжуе зь Белавескай пушчай.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараўка[3]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
рэдагавацьВёска заснаваная праўдападобна ў 18 ст. на месцы аднайменнага ўрочышча. Празь нейкі час пражывалі тут стражнікі Белавескай пушчы. У міжваенны пэрыяд Альхоўка прыналежала да гміны Масева (першапачаткова Белавескага, а пасьля 1922 году Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва). Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 278 жыхароў (273 беларускай нацыянальнасьці і 5 палякаў)[5]. У час Другай сусьветнай вайны Альхоўка была спаленая немцамі і выселеная. Адбудаваная пасьля вайны[2].
Зноскі
рэдагаваць- ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013805092-0037055?var-id=1639616&format=jsonapi
- ^ а б Альхоўка (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 30 сакавіка 2015 г.
- ^ Праваслаўная парафія сьв. Міколы Цудатворцы ў Нараўцы (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.
- ^ Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 9 (пол.) Праверана 20 сакавіка 2015 г.