А́льбін Бру́наўскі (па-славацку: Albín Brunovský; 25 сьнежня 193520 студзеня 1997) — славацкі мастак, дызайнэр, літограф, ілюстратар і настаўнік. Народны мастак ЧССР (1985). Найбольш вядомы як ілюстратар дзіцячых кніг і дызайнэр апошняй сэрыі банкнот чэхаславацкай кроны. Лічыцца адным з найбольш выдатных славацкіх мастакоў 20 стагодзьдзя.

Альбін Брунаўскі
Дата нараджэньня 25 сьнежня 1935(1935-12-25)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 20 студзеня 1997(1997-01-20)[2][3][5][…] (61 год)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак маляр, прафэсар унівэрсытэту, дызайнэр паштовых марак, мастак-гравэр, ілюстратар, графік, настаўнік, плястычны артыст, мастацкі пэдагог
Навуковая сфэра выяўленчае мастацтва[7] і сыстэма адукацыі[d][7]
Месца працы
Узнагароды

Жыцьцяпіс рэдагаваць

 
Банкнота 10 крон. Дызайнэр А. Брунаўскі

Нарадзіўся ў чэхаславацкім гарадку Зохар (цяпер раён Малацкі Браціслаўскага краю Славакіі). Пачынаў як тэатральных мастак, маляваў плякаты. Вучыўся ў Браціслаўскай вышэйшай школе выяўленчых мастацтваў пад кіраўніцтвам прафэсара Вінсэнта Хлозьніка ў 1955-1961 гадах. Пазьней Брунаўскі сам стаў выкладчыкам гэтай вышэйшай школы, працаваў там у 1966-1990 гадах, з 1981 году быў прызначаны прафэсарам. У 1980-х года стаў аўтарам сэрыі банкнот чэхаславацкай кроны, пазьней маляваў маркі[8]

Творчасьць рэдагаваць

На працягу сваёй кар'еры Брунаўскі экспэрымэнтаваў з рознымі графічнымі прыёмамі, на сюжэт яго твораў уплывалі як паэзія з літаратурай, так і іншыя мастакі. Падчас вучобы ён выкарыстоўваў тэхніку гравюры на дрэве і лінагравюры. Неўзабаве пасьля гэтага, аднак, ён пачаў экспэрымэнтаваць са «скрабком» і дробнай літаграфіяй. Афорт быў характэрны для яго графічнага мастацтва ў сярэдзіне 1960-х гадоў. Ён быў таксама і жывапісцам. Многія з яго ілюстрацый былі зроблены ў акварэлі, пазьней ён напісаў нават некалькі буйных прац.

Гэтак жа як з цягам часу разьвівалася яго майстэрства ў розных тэхніках, зьмянялася і яго бачаньне як мастака. У раньняй творчасьці Брунаўскага былі моцныя сюррэалістычныя тэндэнцыі, а менавіта тэндэнцыі да індывідуалізму, абсурду і бескантрольнай гульні падсьвядомасьці. Пазьней яго праца стала больш ацэначнай і крытычнай для чалавека ў стаўленьні да сябе і грамадзтва[9].

Узнагароды і прэміі рэдагаваць

Сярод шматлікіх узнагарод Альбіна Брунаўскага Залаты мэдаль Біенале ілюстрацыі ў Браціславе (1967) за ілюстрацыі да казкі «Русалачка» Ганса Крыстыяна Андэрсэна, Залаты яблык Біенале ілюстрацыі ў Браціславе (1977, 1981)[10]. У 1985 годзе яму было прысвоена званьне Народнага мастака ЧССР.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Альбін Брунаўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў