Алесь Стаховіч

беларускі пісьменьнік

Алесь Язэпавіч Стаховіч (3 ліпеня 1907, в. Кашына, Аршанскі павет, Магілёўская губэрня — 7 лютага 1956) — беларускі пісьменьнік. Бацька архітэктара Алега Стаховіча.

Алесь Стаховіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 3 ліпеня 1907(1907-07-03)
Памёр 7 лютага 1956(1956-02-07) (48 гадоў)
Пахаваны
Дзеці Алег Аляксандравіч Стаховіч[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, перакладнік
Мова беларуская мова
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі ордэн «Знак Пашаны» ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 3 ліпеня 1907 году ў в. Кашына Аршанскага павету Магілёўскай губэрні.

У 1923 годзе скончыў сярэднюю школу скончыў у Воршы. Тады ж уступіў у камсамол і быў накіраваны на камсамальскую працу — спачатку ў Воршу, потым у Амсьціслаўскі райкам камсамолу. Працаваў загадчыкам аддзелаў культуры і прапаганды ў Крупскім, Талачынскім, Жлобінскім райкамах партыі. Быў начальнікам палітаддзелу ў саўгасах «Горкі-Апчак» Менскага раёну, «Старчыцы», інструктарам цэнтральнага камітэту Камуністычнае партыі Беларусі. 3 1938 году — адказны сакратар рэдакцыі часопісу «Полымя». Калі пачалася нямецка-савецкая вайна, пайшоў на фронт, працаваў у армейскіх газэтах. Пасьля вайны на творчай працы.

Памёр 7 лютага 1956 году.

Творчасьць

рэдагаваць

Друкавацца А. Стаховіч пачаў у 1928 годзе ў газэце «Чырвоная зьмена». У 1930 голзе ў часопісы «Беларуская работніца і сялянка» апублікавана яго першае апавяданьне «Яе шлях». Пісаў нарысы, фельетоны, невялікія апавяданьні. Першая кніга яго апавяданьняў «Маленькія героі» (1939) прысьвечаная дзецям.

Пра даваеннае і пасьляваеннае жыцьцё расказаў у аповесьці «Пампей Шчупак», раманах «Пад мірным небам», «Шырокія гарызонты».

Аповесьць А. Стаховіча «Шумяць лясы» (1942) прысьвечаная партызанскай барацьбе на тэрыторыі Беларусі. Галоўны герой Максім высьвятляе, што немцы вывезьлі яго нявесту на рамонтныя работы, і робіць усё магчымае, каб вызваліць вясковых дзяўчат.

Творы Стаховіча, актуальныя па тэматыцы, не вылучаліся пастаноўкай вострых праблем. Наадварот, усе складанасьці жыцця калгаснікаў напярэдадні нямецка-савецкай вайны і ў пасьляваенны перыяд тут прыхарошаны. У яго творах назіраецца даніна пануючай тады ў мастацтве тэорыі бесканфліктнасьці.

Пераклаў на беларускую мову «Аповесьць пра сапраўднага чалавека» Б. Палявога. Творы А. Стаховіча выдаваліся на расейскай і польскай мовах.

Узнагароды

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Стаховіч Алесь // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мн., 1995. — Т. 5. — С. 418.
  • Стаховіч Алесь // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1987. — Т. 5. — С. 125—126.