Алесь Пікула
Алесь Пікула (6 верасьня 1980, Баранавічы — 7 траўня 2009, Баранавічы) — беларускі грамадзка-палітычны дзеяч з Баранавічаў.
Алесь Пікула | |
Род дзейнасьці | беларускі грамадзка-палітычны дзеяч |
---|---|
Дата нараджэньня | 6 верасьня 1980 |
Месца нараджэньня | Баранавічы, БССР |
Дата сьмерці | 7 траўня 2009 |
Месца сьмерці | Баранавічы, Беларусь |
Напрыканцы 1990-х старшыня «Маладога Фронту» ў Баранавічах. Пасьля старшыня Баранавіцкай філіі Партыі БНФ. Шмат разоў затрымліваўся міліцыяй, за правядзеньне акцыяў. Актывіст Баранавіцкай філіі «Вясна». Пад час выбараў 2006 году — прэвэнтыўна затрыманы, нібы за брыдкаслоўе.
У апошні час беспасьпяхова спрабаваў заняцца бізнэсам.