Алена Швайбовіч (нар. 3 лютага 1966, Менск, БССР) — беларуская прафэсійная баскетбалістка, пераможца Алімпійскіх гульняў 1992 году[1]. Заслужаны майстар спорту СССР (1992 год).

Алена Швайбовіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася3 лютага 1966 (58 гадоў)
Менск, Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларуская ССР
ГрамадзянстваБеларусь
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыябаскетбалістка

Біяграфія рэдагаваць

Скончыла Менскі політэхнічны інстытут у 1990 годзе. Выступала за баскетбольныя каманды «Гарызонт» (Менск) (1984—1992 г.г.), «Алімпія» (Познань, Польшча) (1992—1994 г.г.), «Дынама» (Масква, Расея) (1994—2000 г.г.).

У цяперашні час Алена зьяўляецца генэральным дырэктарам баскетбольнага клюбу «Растоў-Дон»[2].

Дасягненьні рэдагаваць

  • Чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў (1992 год)
  • Чэмпіёнка Эўропы (1989 год)
  • Срэбраны прызэр Гульняў Добрай Волі (1990 год)
  • Чэмпіёнка Расеі (1998 год, 1999 год, 2000 год)
  • Чэмпіёнка Польшчы (1993 год, 1994 год)
  • Срэбраны прызэр чэмпіянатаў СССР (1989 год) і Расеі (1996 год)
  • Бронзавы прызэр чэмпіянату Расеі (1995 год, 1997 год)
  • Фіналістка Кубку Ранкецьці (1992 год), удзельнік «фіналу чатырох» Эўралігі (2000 год), бронзавы прызэр Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў (1993 год).

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ http://www.sports-reference.com/olympics/athletes/sh/Ksenzhik(недаступная спасылка) \\sports-reference. Retrieved 12 July 2012.
  2. ^ http://161.ru/text/person/270623.html