Алéна Лябéцкая (2(15).7.1903, хутар Лягуцева, Слонімскі павет, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Слонімскі раён — 28.1.1982, БССР) — беларуская палітычная і грамадзкая дзяячка, мэмуарыстка.

Алена Лябецкая

лац. Alena Labieckaja
Род дзейнасьці Палітычная і грамадзкая дзяячка, мэмуарыстка
Дата нараджэньня 2 (15) ліпеня 1903
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 28 студзеня 1982(1982-01-28) (78 гадоў)
Прафэсія бугальтарка
Вядомая як Актывістка Таварыства беларускай школы ў Заходняй Беларусі

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Актывістка Таварыства беларускай школы ў Заходняй Беларусі. З лістапада 1927 году сакратарка Слонімскай акруговай управы ТБШ. За сваю дзейнасьць арыштаваная польскімі ўладамі ў 1928 годзе. У 1929 г. дэлегатка 1-га антыфашысцкага кангрэсу ў Бэрліне; дэлегатка Эўрапейскага сялянскага кангрэсу. Зноў арыштаваная ў лютым 1930 года; асуджаная на 6 гадоў зьняволеньня. З 1933 году ў выніку абмену палітвязьнямі ў БССР. Працавала ў ЦК Міжнароднай арганізацыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі Беларусі[1].

Арыштаваная НКУС і зьняволеная 14.10.1937. Абвінавачваньне: «Агентка выведорганаў буржуазнай Польшчы»[2]. Алена Лябецкая была высланая ў адзін з лягераў Усходняга Сыбіру.

Рэабілітаваная 30 сакавіка 1956 году[3]. Вярнулася ў Беларусь. Жыла ў Слоніме. Працавала на службе тэхнічнага ўліку ў Белшахтлесе, затым з 1951 па 1958 гг. — бугальтаркай сэктару кінафікацыі ў аддзеле культуры Слонімскага райвыканкаму. У пасьляваенны час пісала ўспаміны[4].

Памерла 28 студзеня 1982 году ў Слоніме.

• Дзейнасць гурткоў «Таварыства беларускай школы» // У суровыя гады падполля. Мн., 1958;

• Иного пути не было // Вильнюсское подполье. — Вильнюс, 1966.

  1. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9.
  2. ^ Картатэка Сталіна (Радыё Свабода), Лябецкая Алена Канстанцінаўна, https://by.openlist.wiki/%D0%9B%D1%8F%D0%B1%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%90%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B0_%D0%9A%D0%B0%D0%BD%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%96%D0%BD%D0%B0%D1%9E%D0%BD%D0%B0_(1903)
  3. ^ Картатэка Сталіна (Радыё Свабода), Лябецкая Алена Канстанцінаўна, https://by.openlist.wiki/%D0%9B%D1%8F%D0%B1%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%90%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B0_%D0%9A%D0%B0%D0%BD%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%96%D0%BD%D0%B0%D1%9E%D0%BD%D0%B0_(1903)
  4. ^ Лябецкая Алена Канстанцінаўна // Пяткевіч А. М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік. — Гродна, 2000. — С. 190.