Акцыянэрны банк рэканвэрсіі і разьвіцьця
Закры́тае акцыянэ́рнае тавары́ства «Акцыянэ́рны банк рэканвэ́рсіі і разьвіцьця́» (ЗАТ «РРБ-Банк») — камэрцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь, заснаваны ў 1994 року. Статутны фонд 182 696 389 650 рублёў (2014)[3]. Найбуйнейшыя акцыянэры: ТАА «Дыкрыс» (54,76% акцыяў), Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (14,87%), Валянцін Цыбулін (10,757%).
![]() | |
Тып | ЗАТ |
---|---|
Заснаваная | 1994 |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Беларусь |
Ключавыя фігуры | в.а. старшыні Праўленьня Мікалай Юркевіч |
Галіна | банкаўская сфэра |
Прадукцыя | банкаўскія паслугі |
Апэрацыйны прыбытак | |
Чысты прыбытак | |
Лік супрацоўнікаў | |
Рэквізыты Рэдагаваць
Найменьне банку:
- па-беларуску: Закрытае акцыянернае таварыства «Акцыянэрны банк рэканвэрсіі і разьвіцьця» (скарочана ЗАТ «РРБ-Банк»)
- па-расейску: Закрытое акционерное общество «Акционерный банк реконверсии и развития» (скарочана ЗАО «РРБ-Банк»)
- па-анґельску: CJSC «Joint Stock Bank of Reconversion and Development»
МФА 153001110, УНП 100361187, АКПА 28614525[4].
S.W.I.F.T.: REDJBY22.
Ліцэнзія на правядзеньне банкаўскай дзейнасьці №37 выдадзеная 22 лютага 1994 року Нацыянальным банкам Беларусі[5].
Тэлекс: 252628 IBD BY.
Дзейнасьць Рэдагаваць
Акцыянэры:
- ТАА «Дыкрыс» (канчатковы бэнэфіцыярны ўласьнік Валянцін Цыбулін) — 54,76%
- Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця — 14,87%
- Валянцін Цыбулін — 10,757%
- ТАА «Нямецкае таварыства па інвэстыцыях і разьвіцьці» — 8,92%
- ТАА «Сьпідстэр-М» (канчатковы бэнэфіцыярны ўласьнік Валянцін Цыбулін) — 7,34%
Мае аддзяленьні ў Менску.
Мінуўшчына Рэдагаваць
Банк створаны 22 лютага 1994 року пад рэгістрацыйным нумарам 37. 30 верасьня 1996 да «РРБ-Банку» было далучанае ЗАТ «Белмэдбанк»[6][7].
12 сакавіка 2003 году Кіраўніцтва Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь зацьвердзіла Пастанову аб адклікаьні ў «Акцыянэрнага банка рэканвэрсіі і разьвіцьця» з 20 сакавіка 2003 году дазволу на прыцягненьне ва ўклады сродкаў фізычных асобаў у сувязі зь невыкананьнем эканамічнага нарматыву ўласнага капіталу, які складаў 10 мільёнаў эўра[8]. 12 красавіка 2007 банк далучыўся да міжнароднае аплатнае сыстэмы Visa International. У 2008 у склад акцыянэраў увайшоў Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця, у 2010 — Нямецкае таварыства па інвэстыцыях і разьвіцьці DEG[9].
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ а б в https://cloud.rrb.by/xblocks/files/EL921X.pdf
- ^ https://www.rrb.by/bank/raskritie-informacii
- ^ Справаздачнасьць(рас.) Пра банк. РРБ-Банк. Праверана 11 чэрвеня 2014 г.
- ^ Рэквізыты(рас.) Пра банк. РРБ-Банк. Праверана 11 чэрвеня 2014 г.
- ^ Банкі, якія дзейнічаюць Банкаўская сыстэма. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (11 чэрвеня 2014). Праверана 11 чэрвеня 2014 г.
- ^ Інфармацыя(рас.) Пра банк. РРБ-Банк. Праверана 11 чэрвеня 2014 г.
- ^ Зьвесткі пра рэарганізаваныя банкі Банкаўская сыстэма. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (11 чэрвеня 2014). Праверана 11 чэрвеня 2014 г.
- ^ Ігар Грышын. Чатыры банкі пазбаўленыя ліцэнзіі на прыцягненьне ва ўклады сродкаў грамадзян // Зьвязда : газэта. — 14 сакавіка 2003. — № 63-64 (24747-24748). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ^ РРБ-Банк(рас.) Банки. InfoBank.by. Праверана 11 чэрвеня 2014 г.
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
- Афіцыйная бачына (рас.)