Акоп Мэгапарт

армянскі першадрукар

Ако́п Мэгапа́рт (па-армянску: Հակոբ Մեղապարտ — Якуб Грэшнік; XV—XVI стст.) — армянскі першадрукар.

Акоп Мэгапарт
Հակոբ Մեղապարտ
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся XV стагодзьдзе
Памёр XVI стагодзьдзе
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці друкар
Мова армянская
Значныя творы Урбатагірк

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Біяграфічных зьвестак пра Акопа Мэгапарта нямашака. У 1512 року ў Вэнэцыі Мэгапарт выдаў першую армянскую друкаваную кнігу «Урбатагірк». Мэгапарт надрукаваў таксама кнігі «Патарагатэтр» («Службоўнік», 1513), «Ахтарк» («Астранамічныя прадказаньні»)[1]. Асаблівую цікавасьць уяўляе «Тагаран» («Сьпеўнік»)[2], што зьмяшчае творы сярэднявечных армянскіх паэтаў Аванэса Тлкуранці, Фрыка, Мкртыча Нагаша й інш., а таксама 137 вершаваных загадак Нэрсэса Шнаралі. У 1513 Акоп Мэгапарт выдаў таксама «Парзатумар» («Жыцьці сьвятых»). Армянскі першадрукар меў уласны выдавецкі знак. Імя Акоп Мэгапарт згаданае ў каляфоне «Службоўніка», дзе ён называе сябе «мэгапарт» (грэшны).

Дзякуючы ягонай дзейнасьці армянская мова стала першай мовай кнігадрукаваньня сярод народаў Азіі і СНД[1].

Выданьні

рэдагаваць
 
 
Першая армянская друкаваная кніга, Вэнэцыя, 1512 «Тагаран» («Сьпеўнік»), Вэнэцыя, 1513

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ а б Книга пятницы (рас.). Сусьветная лічбавая бібліятэка (29 траўня 2013). Праверана 4 ліпеня 2013 г.
  2. ^ Сборник песен Акопа Мегапарта (рас.). Сусьветная лічбавая бібліятэка (29 траўня 2013). Праверана 4 ліпеня 2013 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • Бабаян А. Армянская книга. Ер., 1956.
  • Левонян Г. Армянская книга и искусство книгопечатания. Ер., 1946.  (арм.)